У вёсцы Стаўры мясцовыя жыхары і аршанцы зладзілі талаку па прыборцы берагу Куцеянкі
27 чэрвеня добраахвотнікі выйшлі на бераг Куцеянкі ў вёсцы Стаўры, каб прыбраць сьмецьце, што нагрувасьцілася тут з 60-х гадоў мінулага стагодзьдзя. Апроч мясцовых жыхароў да прыборкі далучыліся і жыхары гораду. Мінімум 4 машыны удзельнікаў прыехалі з Воршы. Удзельнікі талакі выкасілі частку травы і сабралі сьмецьце, якое яшчэ і сартавалі для разьдзельнай утылізацыі.
Бешанковіцкі філіял ААТ «Лепельскі малочнакансэрвавы камбінат» пераходзяць на выплату заробкаў натурай
Прадуктамі будуць выдаваць 30% заробку. Менавіта такія “антыкрызысныя” захады прапанаваў дырэктар філіялу Анатоль Канін сваім работнікам.
Зьлёт праваслаўнай моладзі на базе Полацкага пагранатраду: сьвятары і вайскоўцы вучылі школьнікаў маліцца і ваяваць
Каля сотні хлопчыкаў – школьнікаў з усёй Беларусі на час папоўнілі шэрагі органаў памежнай службы. На працягу тыдня яны спаборнічалі ў стральбе, удзельнічалі ў ваенна-патрыятычных віктарынах. І наведвалі сьвятыя месцы Полацкай зямлі – манастыры, храмы, саборы. Бо зьлёт, куды прыехалі хлопцы, ня просты, а з праваслаўным калярытам.
Аршанскі райвыканкам патлумачыў, як у школу трапілі казакі
У цэлым адказ з Аршанскага райвыканкаму, падпісаны намесьнікам старшыні Алегам Валер’евічам Сьмірноўскім, падобны да адказу, раней атрыманага зь Міністэрства адукацыі. Прынцыповае адрозьненьне заключаецца ў адной фразе: “Сустрэча была разавай…”.
Віцебскія актывісты партыі БНФ наведалі мэмарыял пад Паляямі
Ужо колькі год віцебскія актывісты апякуюцца месцам мемарыяльных крыжоў паміж вёскамі Паляі і Вароны ў Віцебскім раёне, якое прысьвечанае ахвярам сталінскіх рэпрэсіяў 1937-38 гадоў, калі ў мясцовых лясох знайшлі свой апошні прытулак рэпрэсаваныя жыхары Віцебску і ваколіцаў.
Белхімпрафсаюз не сьпяшаецца выканаць узятыя на сябе забавязаньні
Пяршоўка Белхімпрафсаюзу на заводзе «Шкловалакно» ў Полацку пакуль ня хоча бачыць у камісіі па калектыўных перамовах з наймальнікам прадстаўніка рабочых ад Свабоднага прафсаюзу. Хоць дамоўленасьць пра гэта была дасягнутая на міжнародным сэмінары ў прысутнасьці старшыні Белхімпрафсаюзу Сьвятланы Клачок і старшыні ФПБ Міхаіла Орды.
У Глыбокім будуць судзіць незалежных журналістаў
На глыбоцкіх журналістаў Тацьцяну Смоткіну і Зьмітра Лупача склалі пратаколы за парушэньне заканадаўства аб СМІ паводле артыкулу 22.9 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ). Суд над Тацьцянай адбудзецца 9 ліпеня, над Зьмітром – 10 ліпеня.
Студэнта Полацкага дзяржунівэрсытэту апыталі наконт расьцяжкі «Свабоду палітвязьням»
Сябра аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Зьміцер Дзякаў паведаміў праваабаронцу Паўлу Левінаву, што 26 чэрвеня да яго дахаты прыйшлі супрацоўнікі міліцыі. Хлопец адмовіўся адказваць на іх пытаньні.
Актывісты зь Віцебшчыны распавялі пра сваю валянтэрскую працу ва Ўкраіне (фота)
Цягам двух тыдняў Леанід Аўтухоў з Гарадка і віцябчук Ян Дзяржаўцаў знаходзіліся ў Харкаве, дзе ў якасьці валянтэраў удзельнічалі ў працы «Праваабарончай гуманітарнай місіі ва Ўкраіне», арганізаванай праваабарончым цэнтрам «Вясна» супольна з украінскімі партнэрамі.
Сьледчыя органы ня лічаць заяўнікамі апазыцыйных актывістаў
Упраўленьне Сьледчага камітэту па Віцебскай вобласьці ня лічыць заяўнікамі сяброў Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ, якія знайшлі чалавечыя парэшткі паблізу вёскі Хайсы. На падставе гэтага сьледчыя органы адмаўляюць ім у атрыманьні пастановы аб адмове ва ўзбуджэньні крымінальнай справы і ў азнаямленьні іх з матэрыяламі праверкі, праведзенай аддзяленьнем СК па Віцебскім раёне.