У Андрэя Галавырына падчас арышту здарыўся гіпертанічны крыз
Наваполацкаму грамадскаму актывісту прысудзілі другі арышт запар. Ён быў затрыманы 15 чэрвеня і асуджаны на 15 сутак за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». 1 ліпеня яго асудзілі другі раз – за несанкцыянаванае пікетаванне. Цяпер Андрэй Галавырын мусіць адбыць два арышты па 15 сутак запар, нягледзячы на праблемы са здароўем.
Рабочага "Нафтана" арыштавалі на 10 сутак за распаўсюджванне "экстрэмісцкіх" матэрыялаў
22 чэрвеня ў Наваполацку на працоўным месцы быў затрыманы машыніст кампрэсарных установак ВА "Нафтана" Сяргей Бадуноў. У Наваполацкім АУС, куды адвезлі затрыманага, супрацоўнікі міліцыі склалі на яго адміністрацыйны пратакол па частцы 2 арт. 19.11 КаАП "Распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў".
Актывіст незалежнага прафсаюзу Максім Пазнякоў адбыў два арышты за «пікетаванне ў інтэрнэце»
Выконваючага абавязкі старшыні Беларускага незалежнага прафсаюзу Максіма Пазнякова затрымалі ранкам 17 траўня каля дзіцячага садку, куды лідар недзяржаўнага прафсаюзу адводзіў сваіх дзяцей. Затрыманне праводзілі людзі ў цывільным, якія пад’ехалі на аўтамабілі без апазнавальных знакаў. Праз два дні ў Наваполацкім судзе прайшоў судовы працэс, дзе Максім Пазнякоў быў прызнаны вінаватым у незаконным пікетаванні за «аватаркі» у Фэйсбуку.
Супрацоўніка «Нафтана» суд трэці раз запар арыштаваў на 15 сутак
У сярэдзіне траўня ў Наваполацку на працоўным месцы затрымалі 32-гадовага супрацоўніка «Нафтана» Барыса Жахоўскага. Першы суд на Барысам адбыўся 16 траўня. Суддзя Вольга Баліка асудзіла яго да 15 сутак арышту за «распўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт. 19.11 КаАП). Але на волю ён не вышаў — быў складзены новы пратакол па арт. 19.11 КаАП. Вынікам сталі чарговыя 15 сутак.
Настаўніцу з Наваполацку арыштавалі на 15 сутак за «экстрэмісцкі» рэпост з «Радыё Свабода»
Раніцай 13 чэрвеня затрымалі выкладчыцу гісторыі у СШ №2 г. Наваполацка Алену Зубраву. На наступны дзень судом Новаполацка яна была прызнана вінаватай па частцы 2 артыкула 19.11 КаАП Рэспублікі Беларусь і пакарана за распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, адміністрацыйным арыштам тэрмінам на 15 сутак.
Вольга БРЫЦІКАВА: «Я выступала супраць вайны, што ў гэтым дрэннага?!»
Вольгу Брыцікаву затрымалі 27 лютага на ўчастку для галасавання падчас рэферэндуму. Яе абвінавацілі ў тым, што яна фатаграфавала бюлетэнь. Суд прысудзіў ёй 15 сутак арышту. Аднак ужо праз некалькі дзён яе асудзілі паўторна – за надпісы «Не вайне» на куртцы, зробленыя на трох мовах: беларускай, рускай і англійскай. Піша “Народная Воля+”
Пасля 75 сутак арышту выйшла на волю Вольга Брыцікава
Кіраўніцы незалежнага прафсаюзу на наваполацкім «Нафтане» 5 разоў прысуджалі арышты па 15 сутак за нібыта несанкцыянаванае пікетаванне паводле артыкула 24.23 КаАП. Практычна ўсе 75 сутак яе трымалі за кратамі ў Вушацкім ІЧУ. Такая практыка ўжо некалькі год існуе ў Наваполацку: накіроўваць «палітычных» адбываць арышты ў іншыя гарады, каб абмежаваць магчымасць атрымліваць перадачы ад блізкіх і родных.
У Оршы за пікетаванне асуджаны на 10 сутак ўладальнік мясцовага копі-цэнтра
У мінулым месяцы да жыхара Оршы фотамастака Дзяніса Сімановіча ў копі-цэнтр Ozen.by завіталі супрацоўнікі ГУБАЗіка. Іх увагу прыцягнулі некалькі значкоў з выяваю жоўтага поля з блактітным небам. Такія сувеніры Дзяніс паспеў таксама падарыць некалькім сваім знаёмым. Сімановіча дапыталі і адпусцілі дадому.
Віцебская вобласць – трэцяя ў краіне па колькасці выпадкаў пераследу за нацыянальную сімволіку
Бела-чырвона-белы сцяг зрабіўся галоўным сімвалам акцый пратэсту супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 году, сілавы гвалт за выкарыстанне нацыянальнай сімволікі працягваецца і зараз. Па выніках 2021 году, у Менску за выкарыстанне сімволікі ў нацыянальных колерах былі асуджаны 139 чалавек, У Менскай вобласці – 51, у Віцебскай – 39, у Гомельскай -30, у Берасцейскай – 28, у Магілеўскай -11. Вынікі і асаблівасці судовых справаў прааналізаваў Беларускі ПЭН.
«Гэтыя затрыманні і накіраваныя на тое, каб ламаць людзей», — жыхар Расонаў пра ўмовы ўтрымання ў віцебскім ІЧУ
У сярэдзіне сакавіка ў гарадскім пасёлку Расоны асудзілі Мікалая Машарскага, якога прызналі вінаватым у закліках да ўдзелу ў акцыі пратэсту 27 лютага. Суд над ім прайшоў, пакуль мужчына знаходзіўся ў Расіі. Рашэнне суддзі пра арышт на 20 сутак Машарскі атрымаў праз паведамленне ў Viber. Праз дзень пасля вяртання ў Беларусь Мікалая затрымалі дома пяцёра сілавікоў у бронекамізэльках. Увесь арышт ён адбываў у віцебскім ізалятары, дзе для арыштаваных паводле «народных» артыкулаў створаны адмысловыя ўмовы. Былы арыштант распавёў «Вясне» пра ўмовы ўтрымання ў ІЧУ, пра збіванне адміністрацыяй «непалітычных» за пратэст і пра тое, як улады Расонаў пераследваюць ягоную сям'ю з палітычных матываў.