Пятніца, 06 Верасень 2024				
				
			  			  
			  
		  Мінімум 12 судоў па "палітычных" адміністрацыйных справах прайшлі ў судах Віцебскай вобласці на гэтым тыдні
Сёння ў адным з раённых судоў абласнога цэнтра і ў адным рэгіянальным судзе адбыліся два працэсы па справах, распачатых за «распаўсюд экстрэмізму». Дзве справы паводле ч.1 арт. 24.23 КаАП разбіралі 3 верасня. А 2 верасня ў судах Віцебшчыны разбіралі адразу 8 справаў па «народных» артыкулах адміністрацыйнага заканадаўства.
				Апублікавана ў
				Суд
			
			
						
			
			
			
		
								
				
					Пятніца, 06 Верасень 2024				
				
			  			  
			  
		  Адбыўшы тры гады "хіміі", вызваліўся палітвязень Аляксандр Вольскі
Аляксандр - аршанец, ён быў затрыманы 1 лістапада 2021 года ў межах крымінальнай справы аб распальванні сацыяльнай варожасці (арт. 130 Крымінальнага кодэксу) за пост ва "ВКонтакте". 17 лютага 2022 года Вольскага асудзілі да 3 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Тэрмін пакарання адбываў у мінскай ПУАТ №36. У першых ліках верасня ён выйшаў на волю.
				Апублікавана ў
				Палітвязьні
			
			
						
			
			
			
		 
						 
				
                 
        	 
				
                 
        	 
				
                 
        	 
				
                 
        	 
				    