Віцебскую праваабаронцу Ірыну Траццякову «павіншавалі» на Telegram-канале віцебскіх сілавікоў.
18 верасня ў Ірыны дзень нараджэння. І якраз у гэты дзень на Telegram-канале «Северная століцы» з'явіўся абраззлівы допіс пра праваабаронцу. Выглядае, што праца Ірыны Траццяковай не засталася незаўважанай, раз аўтары Telegram-канала вырашылі скарыстацца самымі бруднымі метадамі. У допісе жанчыну ўпікнулі тым, што яна ратуе жыццё сваёй мамы, збіраючы для яе грошы на аперацыю на сэрцы.
17 верасня на Віцебшчыне прайшлі два суды па «народных» адміністрацыйных артыкулах
Гэта вынікае з інфармацыі судовых раскладаў. Насамрэч падобных адміністрацыйных спраў магло быць і болей, бо не ўсе суды Віцебскай вобласці падаюць звесткі пра сваю працу для размяшчэння на сайце Вярхоўнага суда. Таксама часта здараюцца выпадкі, калі суды па «народных» адміністрацыйных артыкулах у раскладах не згадваюцца ўвогуле, а працэсы праводзяцца «явачным парадкам» - цягам 72 гадзін пасля затрымання «правапарушальніка». Але прынамсі пра гэтыя два выпадкі вядома дакладна.