У Віцебскім рэгіёне сталі радзей пазбаўляць бацькоўскіх правоў, спаганяць аліменты і ўсынаўляць дзяцей
Са статыстыкі судовай практыкі за 2023 год вынікае нездавальняючая работа дзяржаўных органаў і арганізацый па ахове правоў і законных інтарэсаў малалетніх і непаўналетніх дзяцей, якія жывуць у Віцебскай вобласці.
За пікетаванне выканкама ўлады арыштавалі палітвязня
Суддзя суда Міёрскага раёна Ірына Яскевіч 10 красавіка за парушэнне парадку арганізацыі і правядзення пікету арыштавала на 15 сутак былога палітвязня мясцовага жыхара Сяргея Васільева. Раней арыштаваны быў судзімы па арт. 367 КК (Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) і быў пакараны абмежаваннем волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на 3 гады.
За несанкцыянаваны ўладамі пікет суд наклаў на рабочага вялізны штраф
Суддзя суда Браслаўскага раёна Аляксандр Вязіцкі 28 сакавіка за не дазволены ўладамі пікету ў сацыяльнай сетцы аштрафаваў на 4000 рублёў кіроўцу пагрузчыка Мікалая Кашкуру.
У Віцебску хочуць пабудаваць цэлы жылы квартал без грамадскага абмеркавання па законе
Агароджаны высокім плотам квартал з трох пяціпавярховых дамоў спраектаваны проста ў двары іншага, шматкватэрнага жылога дома, на невялікай прасторы паміж пад'ездамі і суседнім дзіцячым садком. На сайце Віцебскага гарвыканкама няма ніякіх абестак пра тое, што ідзе грамадскае абмеркаванне праекта, як патрабуе заканадаўства. Аднак жыхары дамоў 12 і 12А па праспекце Будаўнікоў убачылі дзіўнага зместу абвесткі на сваіх пад'ездах – нібыта грамадскае абмеркаванне праводзіць Упраўленне капітальнага будаўніцтва. Хаця гэтая ўстанова не мае на гэта паўнамоцтваў, і любыя вынікі такога абмеркавання будуць незаконнымі.
Улады заснавалі новае званне - «Пачэсны грамадзянін Віцебскага раёна». Якія патрабаванні да кандыдатаў і наступныя выгоды?
Гэтая ініцыятыва з'явілася ў сувязі з запланаваным сёлета святкаваннем 100-годдзя адміністрацыйнага ўтварэння, ршэнне мясцовых уладаў набыла законную сілу 10 красавіка. Мяркуецца, што адзначаць юбілей раёна будуць летам ў аграгарадку «Ноўка», з гэтай нагоды там закладаюць новы парк. Паводле старшыні райсавета Віктара Дарожкіна, кандыдатаў на ўганараванне новым званнем ужо вызначаюць. Якім крытэрам ён мусіць адпавядаць і якія бонусы чакаюць уганараванага?
За “экстрэмізм” у сацсетцы ўлады арыштавалі непрацуючага
Суддзя суда Дубровенскага раёна Ігар Татаеў 2 красавіка за распаўсюджванне «экстрэмісцкіх» публікацый у сацыяльнай сетцы арыштаваў на 10 сутак беспрацоўнага Андрэя Коршунава.
Небяспечныя дзіцячыя расійскія кнігі знайшлі ў продажы на Віцебшчыне
Пра гэта паведамілі ў Віцебскай абласной інспекцыі Дзяржстандарта. Размова вядзецца пра кнігі гандлёвай маркі "Умка" (ТАА "СІМБАТ") "50 казак і вершаў" Карнея Чукоўскага і "50 вершаў малым" Агніі Барто. Абедзве былі вырабленыя маскоўскім АТ "Выдавецтва "Вышэйшая школа".
Віцебскія ўлады «рапартуюць» аб памяншэнні на 3% чаргі на жыллё або паляпшэнні жыллёвых умоў
Згодна статдадзеным у 2023 годзе атрымалі жыллё і палепшылі жыллёвыя ўмовы 2 тыс. сем'яў і адзінокіх грамадзян. Сярод іх 500 маладых сем'яў, 900 шматдзетных сем'яў і 100 сем'яў, якія маюць права на атрыманне жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання. На ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў на канец 2023 года ў Віцебскім рэгіёне было 56,1 тыс. сем'яў, што на 1,8 тыс. менш, чым на канец 2022 года. Гэта стала магчымым, дзякуючы прынятаму ў 2022 годзе ўказу "Аб спрошчаным парадку прыёмкі ў эксплуатацыю аб'ектаў будаўніцтва".
За «экстрэмізм» у сацсетцы ўлады арыштавалі жыхара Браслава
Суддзя суда Браслаўскага раёна Аляксандр Вязіцкі 28 сакавіка за распаўсюд «экстрэмізму» ў сацыяльнай сетцы арыштаваў на 15 сутак Аляксея Бузо.
Віцебску будуць судзіць медыка-антываксёра?
Работніца медустановы знішчыла 4,5 тыс. доз вакцыны супраць COVID-19 на 52,5 тыс. рублёў. Таму пракуратура Віцебскай вобласці накіравала крымінальную справу ў суд па ч.3 арт.218 КК (Наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне чужой маёмасці) у рамках якой жанчыне пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад сямі да дванаццаці гадоў.