Лідэр віцебскіх прадпрымальнікаў: Альбо пакіньце нас у спакоі, альбо дайце нам новыя працоўныя месцы
У актавай залі гатэлю «Віцебск» 20 чэрвеня прайшла канфэрэнцыя індывідуальных прадпрымальнікаў зь Віцебску.
Дысбалянс на рынку працы Лепельшчыны па-ранейшаму захоўваецца. Сёньня на 120 вакансіяў прэтэндуюць 170 чалавек
Некаторы час таму рынак працы Лепельскага краю быў куды больш забіты вакансіямі, чым беспрацоўнымі. Сёньня ж усё мяняецца. Пра тое, якая цяпер складваецца сытуацыя, распавяла намесьніца начальніка ўпраўленьня па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне, начальнік аддзелу занятасьці насельніцтва Лепельскага райвыканкаму Тамара Васіленка.
Разьвіцьцю працоўнага заканадаўства замінаюць наймальнікі, урад і старыя прафсаюзы
Бурныя дэбаты прайшлі ў Менску 18 траўня ў Міністэрстве працы, дзе адбылося паседжаньне Рады па ўдасканаленьні працоўнага заканадаўства. Праўрадавыя ўдзельнікі паседжаньня адмовіліся абмяркоўваць зьмены ў пэнсійным заканадаўстве і агульнае пагаршэньне правоў працоўных у Беларусі. Палачанін, намесьнік старшыні Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) Мікола Шарах як сябра згаданай рады распавёў нашаму карэспандэнту пра хаду паседжаньня.
Пасьля здымак сюжэту для “Белсату” ў гаспадарцы Докшыцкага раёну пачалі выплачваць зарплаты
Некалькі дзён таму журналісты незалежнага тэлеканалу “Белсат” здымалі сюжэт для перадачы “Людзкія справы” ў вёсцы Вялікія Сітцы, што ў Докшыцкім раёне, дзе работнікі мясцовага сельскагаспадарчага прадпрыемства “АграСітцы” не атрымлівалі заробкаў з восені 2015 году. Не пасьпеў сюжэт яшчэ выйсьці ў этэр, як мясцовыя ўлады адрэагавалі на работу журналістаў.
Абвастрэньне антыпрафсаюзнага псыхозу
Генэральны дырэктар полацкага «Шкловалакна» Андрэй Бунакоў пацьвердзіў свой намер не працягваць працоўныя адносіны з намесьнікам старшыні Свабоднага прафсаюзу Беларускага Міколам Шарахам, памочнікам майстра цэху № 7. Пра гэта ён паведаміў апошняму падчас асабістай сустрэчы.