Віцебчукі: Патрэбны эканамічныя рэформы, а не падвышэньне пэнсійнага веку
У сувязі зь меркаванымі зьменамі ў пэнсійным заканадаўстве наш карэспандэнт папрасіў жыхароў Віцебшчыны выказаць сваё стаўленьне да тэмы, якая закранае кожнага, хто мае ў плянах рана ці позна стаць пэнсіянэрам.
Райсавет Полацку баіцца прыняць рашэньне
Праект рашэньня Полацкага раённага савету дэпутатаў выносіўся на 17 сэсію райсавету старшынём пяршоўкі Свабоднага прафсаюзу рабочых ААТ «Полацак-Шкловалакно» Віктарам Стукавым. Аднак райсавет адмовіўся разглядаць прапанаваны прафсаюзным лідэрам праект, і рашэньне аб наладжваньні сацыяльнага партнэрства і выкананьні забавязаньняў ураду Беларусі прынятае не было.
Прадаўца хочуць аштрафаваць за продаж піва падлетку: «Але я гэтага не рабіла!»
– Я 17 гадоў у гандлі, і ніводнага прэцэдэнту, а тут мяне абвінавачваюць у тым, што прадала піва непаўнагадовай. Але я гэтага не рабіла! У мяне і сьведкі ёсьць, – паскардзілася журналістам Вольга Пашковіч з Глыбокага. – Прыйшла СМС: справа перададзеная ў суд. Мне пагражае штраф у чатыры мільёны. Але праблема нават ня ў грошах, бо вядзецца пра маю рэпутацыю.
Жыхарка Віцебску знайшла працу з заробкам у 2 мільёны рублёў і страціла руку
Віцяблянка Вольга Таўпянец знаходзілася ў актыўных пошуках працы. Швачка па адукацыі, яна ўбачыла, што на дрэваапрацоўчым прадпрыемстве «ДэліОст» патрэбныя людзі. Яе ўзялі вучнем сартавальніка драўніны, а неўзабаве паставілі на станок з чатырма піламі. З-за гэтага злашчаснага станка яна і страціла руку.
Полацкі малочны камбінат пераходзіць на няпоўны працоўны тыдзень
Рабочых, ня згодных з такой пастановай, будуць звальняць. Пра гэта гаворыцца ў распараджэньні дырэктара ТАА «Полацкі малочны камбінат» Уладзімера Яцкевіча, якое 22 сакавіка было разасланае работнікам прадпрыемства.