Работнікі ААТ «Нафтан» зьвярнуліся з адкрытым лістом да ўладаў з просьбай разгледзець сытуацыю, якая склалася на прадпрыемстве.

З 1 красавіка ў Віцебску мусіць застацца адзіны ЖРЭТ, які будзе функцыянаваць на базе Першамайскага ЖРЭТ і стане агульнагарадзкім. У сувязі з гэтым многія жыхары гораду страцяць працу.

Індывідуальныя прадпрымальнікі Віцебску гатовыя падтрымаць масавую акцыю пратэсту, якую рэспубліканская грамадзкая арганізацыя «Пэрспэктыва» зьбіраецца правесьці 14 сакавіка ў Менску каля будынку Міністэрства па падатках і зборах. Нягледзячы на прэсінг з боку ўлады, барацьба за скасаваньне ўказу №222 будзе працягнутая.

У гэтыя выходныя бальшыня прадпрымальнікаў Віцебску павярталася на свае працоўныя месцы. Перад 8– м сакавіка яны чакалі наплыву пакупнікоў і магчымасьці хоць неяк кампэнсаваць два месяцы вымушанага прастою.

У Беларусі працоўны дзень 7 сакавіка перанесьлі на суботу 5 сакавіка. Але не на ААТ «Паставымэбля». У рэдакцыю сайту charter97.org зьвярнуўся адзін з працаўнікоў гэтага прадпрыемства і распавёў, што кіраўніцтва на 5 сакавіка прызначыла суботнік. Гэта значыць, заробленыя ў гэты дзень грошы работнікі ня ўбачаць.