Фінансавая дзірка, у якую выцякаюць зарплаты некаторых беларускіх прадпрыемстваў, усё шырыцца з кожным днём. Асноўную масу такіх арганізацыяў складаюць, вядома ж, сельгаспрадпрыемствы. Пры гэтым, прааналізаваўшы інфармацыю Белстату, мы высьветлілі, што ў эпіцэнтры катастрофы знаходзіцца менавіта Віцебская вобласьць.

Дзяржаўныя службоўцы і разнамасныя прапагандысты афіцыйных мэдыяў не стамляюцца даводзіць паспалітаму люду, наколькі добра ў Беларусі жывецца простаму чалавеку, наколькі дбайна дзяржава апякуецца кожным грамадзянінам. Але калі ўспрымаць рэчаіснасьць не праз карцінку ў тэлепрыёмніку, а зірнуць на жыцьцё ўласным вокам, вера ў словы афіцыйнай прапаганды губляецца.

З розных месцаў Віцебскай вобласьці даходзяць весткі, што дзяржаўныя прадпрыемствы сельскай гаспадаркі моцна затрымліваюць выплату заробкаў. На двары канец лютага, а многія гаспадаркі не разьлічыліся з работнікамі яшчэ за лістапад. Самі заробкі моцна ўпалі, іх часткова выдаюць прадуктамі або чэкамі на набыцьцё тавараў у сетцы Белкаапсаюзу.

Чытач сайту charter97.org даслаў у рэдакцыю дакумэнт, якім віцебскі канцэрн «Мяса-малочныя прадукты» абавязаў Полацкі малочны камбінат выплачваць ня менш за 30% заробку работнікам сваёй прадукцыяй.

Гэты цэнтар быў месцам правядзеньня прадпрымальніцкіх сходаў на працягу двух апошніх месяцаў. Аднак адміністрацыя папярэдзіла: сходы, на якіх прысутнічаюць прадпрымальнікі зь іншых гандлёвых аб'ектаў, «непажаданыя».