Большасьць дробных прадпрымальнікаў Віцебску па-ранейшаму не працуюць (фота)
У мінулую нядзелю на Полацкім рынку ў Віцебску некалькі ажывіўся гандаль прамысловымі таварамі. І хаця пакупнікоў пакуль не багата, блізу дваццаці гандляроў распачалі працу. У той самы час бальшыня індывідуальных прадпрымальнікаў не зьбіраюцца вяртацца на свае працоўныя месцы, калі ня будзе скасаваны ўказ № 222.
Віцебскія прадпрымальнікі: Ня хочам ніякіх мітынгаў і пратэстаў, хочам проста працаваць
Дэлегацыя прадпрымальнікаў з розных гандлёвых цэнтраў і рынкаў Віцебску 6 студзеня наведала аблвыканкам. Прадпрымальнікі перадалі ўладам рашэньне праведзенага напярэдадні сходу пра тое, што не адновяць працу, пакуль ня будзе скасаваны ўказ № 222.
У Віцебску ў прыватніка канфіскавалі бытавую і кампутарную тэхніку коштам амаль у 35 тысяч даляраў
Па рашэньні эканамічнага суду вобласьці за нелегальны гандаль у аднаго з прыватных прадпрыемстваў Віцебску канфіскавана бытавой і кампутарнай тэхнікі больш як на 640 мільёнаў рублёў, а таксама накладзены штраф у 3,6 мільёну. Абласная пракуратура, куды ўладальнік ПУП неаднаразова зьвяртаўся са скаргамі, ня выявіла парушэньняў у працы падатковых органаў падчас кантрольнай закупкі.
Удзельніцу страйку прадпрымальнікаў у Полацку выганяюць з рынку
Адміністрацыя рынку папярэдзіла Вольгу Шарстабітаву, што скасоўвае зь ёй дамову аб арэндзе ралету. Напярэдадні яна запатрабавала, каб з дамовы аб арэндзе выключылі незаконны пункт. Пра гэта прадпрымальніца з Полацку і актывістка РГА «Пэрспэктыва» распавяла ў камэнтары сайту charter97.org.
Віцебскія прадпрымальнікі спыняюць працу
З 1 студзеня віцебскія рынкі і гандлёвыя цэнтры спыняюць працу. Мясцовыя прадпрымальнікі накіравалі ў Віцебскі гарвыканкам лісты з інфармацыяй пра сваё рашэньне. Яно зьвязанае з набыцьцём моцы з новага году ўказу №222. Як адзначае старшыня аргкамітэту па стварэньні прафсаюзу прадпрымальнікаў «Разам» Ірына Яскевіч, віцебскія прадпрымальнікі не сыходзяць на калядныя вакацыі: яны папярэджваюць, што не адновяць працу, пакуль на дзяржаўным узроўні ня вырашацца іхныя праблемы.