У Віцебску прадпрымальнікаў штотыдзень будуць кансультаваць наконт рэалізацыі тавараў легпраму
Віцебскі цэнтар стандартызацыі, мэтралёгіі і сэртыфікацыі кожны панядзелак будзе праводзіць «Дзень адчыненых дзьвярэй» для індывідуальных прадпрымальнікаў.
Рабочыя прадпрыемства ў Воршы дамагліся выплаты мінімальнага заробку праз страйк
Чытачы з Воршы папрасілі напісаць пра сытуацыю на аршанскім прадпрыемстве «Элект», якое належыць Беларускаму таварыству інвалідаў па зроку. 51% работнікаў там – інваліды.
Віцебскія прадпрымальнікі працягваюць змагацца за свае правы
Старшыня аргкамітэту па стварэньні прафсаюзу прадпрымальнікаў «Разам» Ірына Яскевіч распавяла, што пасьля мітынгу, які адбыўся 15 лютага на Кастрычніцкай плошчы ў Менску, віцебскі прадпрымальнік Руслан Буракоў занёс у адміністрацыю Лукашэнкі выніковую рэзалюцыю агульнарэспубліканскага сходу ІП, у якой пералічаныя патрабаваньні да ўладаў для разьвязаньня праблем малога бізнэсу.
На прадпрыемствах Віцебскага раёну ў 2015 годзе зарэгістраваныя тры няшчасныя выпадкі зь цяжкім і адзін са сьмяротным зыходам
Паводле апэратыўных дадзеных Віцебскага абласнога ўпраўленьня Дэпартамэнту дзяржаўнай інспэкцыі працы ў 2015 годзе ў паўночным рэгіёне зарэгістраваныя 19 няшчасных выпадкаў на вытворчасьці са сьмяротным і 76 – зь цяжкім зыходам, у тым ліку ў арганізацыях АПК 6 са сьмяротным і 21 зь цяжкім зыходам.
Полацкі прадпрымальнік зьбірае актывістаў, каб выйсьці на плошчу ў Менску
Полацкі прадпрымальнік Генадзь Бердзянёў не падтрымлівае прапанову грамадзкай арганізацыі «Пэрспэктыва», агучаную на сходзе індывідуальных прадпрымальнікаў, – правесьці мітынг на менскай плошчы Бангалор. Ён заклікае прадстаўнікоў малога бізнэсу з усіх гарадоў Беларусі аб’яднацца, каб разам выйсьці на акцыю пратэсту на галоўнай плошчы Менску.