У Віцебску ў спаборніцтвах інвалідаў удзельнічала «зборная ДНР»
На міжнародным турніры для спартоўцаў з парушэньнямі зроку, што прайшоў у Віцебску ў сакавіку, выступіла каманда з Данецку, якая пазыцыянавала сябе як «зборная ДНР».
«Неваляшка арД» – майстэрня, дзе ствараюцца арыгінальныя рэчы
У віцебскім гандлёва-забаўляльным цэнтры «ТриО» адбылася прэзэнтацыя майстэрні па валеньні з воўны «Неваляшка арД». Імпрэза была зладжаная пры падтрымцы дабрачыннага грамадзкага аб'яднаньня «Сьвет бязь межаў» і Цэнтру разьвіцьця прадпрымальніцкай актыўнасьці маладых людзей з інваліднасьцю «Вузел».
На аршанскім заводзе інваліды па зроку не пасьпяваюць выконваць новыя нормы
Рабочыя ПУП «Элект» ў Воршы, якое належыць Беларускаму таварыству інвалідаў па зроку, зьвярнуліся зь лістом у сродкі масавай інфармацыі. Паводле ліста, на заводзе ўстаноўленыя новыя дзённыя нормы, якія немагчыма выканаць. Заробак пры гэтым застаўся ранейшым.
Рабочыя прадпрыемства ў Воршы дамагліся выплаты мінімальнага заробку праз страйк
Чытачы з Воршы папрасілі напісаць пра сытуацыю на аршанскім прадпрыемстве «Элект», якое належыць Беларускаму таварыству інвалідаў па зроку. 51% работнікаў там – інваліды.