На праваслаўным фестывалі ў Віцебску прапагандуюць нацысцкую сімволіку?
На пляцоўцы каля Пушкінскага маста разгарнуліся павільёны ўдзельнікаў расейска-беларускага праваслаўнага фестывалю «Радасць». Адзін з такіх павільёнаў называецца «Когда мы едины – мы непобедимы!», у ім экспануецца фотавыстава, прысвечаная перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне. На шэрагу тагачасных дакументальных фотаздымкаў, прызначаных для публічнай дэманстрацыі, ёсць выявы свастыкі ды іншай нацысцкай сімволікі. Паводле арт. 19.11 КаАП, за публічнае дэманстраванне падобных выяваў прадугледжаны штраф, грамадскія працы і нават арышт з канфіскацыяй прадметаў правапарушэння.
Тэлеграм-каналы «Орша 97%» і «Новополоцк и Полоцк 97%» прызнаны экстрэмісцкімі фарміраваннямі
Рашэнне пра гэта прынята МУС 16 чэрвеня 2022г. У ім гаворыцца, што абодва тэлеграм-каналы аб’ядноўваюць «групы грамадзянаў, якія ажыццяўляюць экстрэмісцкую дзейнасць». Цяпер Тэлеграм-каналы «Орша 97%» і «Новополоцк и Полоцк 97%» уключаны ў афіцыйны Пералік арганізацый, фарміраванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці.
Віцебскі лекар, які выступаў супраць гвалту, здолеў выехаць з Беларусі. Цяпер ён па-за небяспекай
Лекар з Віцебску, Яўген Павелка, які прымаў актыўны ўдзел у пратэстах эвакуіраваны. Дзякуючы дапамозе фонду BYSOL ён змог бяспечна дабрацца да Грузіі і хутка там адаптавацца. «Беларускі дом у Варшаве» дапамог Яўгену атрымаць гуманітарную візу. Бліжэйшым часам ён плануе прыехаць у Польшчу каб працягнуць кар'еру лекара.
У TikTok выйшаў відэаролік пра палітвязня Уладзіміра Малахоўскага
Ролік стварыла каманда politzek.me. У відэароліку прыгадваюцца факты біяграфіі Уладзіміра Малахоўскага, асуджанага да трох з паловай гадоў пазбаўлення волі паводле арт. 364 КК (Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).
Супрацоўніка «Нафтана» суд трэці раз запар арыштаваў на 15 сутак
У сярэдзіне траўня ў Наваполацку на працоўным месцы затрымалі 32-гадовага супрацоўніка «Нафтана» Барыса Жахоўскага. Першы суд на Барысам адбыўся 16 траўня. Суддзя Вольга Баліка асудзіла яго да 15 сутак арышту за «распўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт. 19.11 КаАП). Але на волю ён не вышаў — быў складзены новы пратакол па арт. 19.11 КаАП. Вынікам сталі чарговыя 15 сутак.