У Віцебску падчас праваслаўнага фэсту праходзіць дабрачынная акцыя «Дапамога людзям Данбаса»
У абласным цэнтры з 15 па 26 чэрвеня праходзіць пяты праваслаўны фестываль «Радасць». Гандлёвыя павільёны і тэматычныя пляцоўкі разгарнуліся на пешаходнай вуліцы Пушкіна ў гістарычным цэнтры горада. Асобна прадстаўлены стэнд для збору дапамогі жыхарам акупаванага Данбаскага рэгіёну Ўкраіны.
«Витебские вести» надрукавалі ананімны артыкул пра «Zivie Bielarus»
Пад такім нікам у Telegram быў зарэгістраваны 35-гадовы работнік разлікова-касавага цэнтру, які, паводле супрацоўніцы Віцебскай абласной пракуратуры Аксаны Куляшовай, «меў доступ да пашпартных дадзеных усіх жыхароў Прыдзвінскага краю». На дадзены момант ён затрыманы, змешчаны ў СІЗА-2, дзе чакае суду за раскрыццё асабістай інфармацыі пра супрацоўнікаў міліцыі і адміністраванне «адной з дэструктыўных інтэрнэт-суполак». Чалавек яшчэ не асуджаны, але «Витебские вести» са словаў супрацоўніцы пракуратуры ўжо апісваюць ягоныя правіны.
Віцебшчына гатова прыняць помнікі часоў СССР, калі іх будуць зносіць у краінах Еўропы?
Пра гэта ў адмысловым звароце заявіў Віцебскі абласны Каардынацыйны савет грамадскіх арганізацый і палітычных партый, які аб’ядноўвае праўладныя грамадскія структуры. Аднак гучная заява застаецца ўсяго толькі пустымі словамі, пакуль такая прапанова не ўзгоднена з абласнымі ўладамі, Галоўным архітэктарам вобласці ды іншымі адказнымі службамі. А самае істотнае, што яна ніякім чынам не падмацавана меркаваннямі жыхароў вобласці, ад імя якіх узяў на сябе смеласць выступаць Каардынацыйны савет.
Суд накіраваў справу полацкай журналісткай Цінай Палынскай на дапрацоўку
17 чэрвеня ў судзе Полацку і Полацкага раёну над Цінай Палынскай мусіў адбыцца працэс за яе допісы ў "Фэйсбуку". Як сфармулявалі абвінавачанне, жанчына не ведае, таму што суд не адбыўся. Матэрыялы справы было вырашана накіраваць на дапрацоўку ў міліцыю.
Барыс Жахоўскі трымае сухую галадоўку ў Наваполацкім ЦІПе
Супрацоўнік «Нафтана» Барыс Жахоўскі знаходзіцца пад арыштам, прысуджаным яму 15 чэрвеня за ўдзел у несанкцыянаваным пікетаванні. Гэта ўжо трэці арышт запар – Жахоўскага асудзілі агулам на 45 сутак. Напярэдадні апошняга суду, 6 дзён таму, ён абвясціў сухую галадоўку.