Жанчыну, якая правяла акцыю на лінейцы ў Наваполацку, ужо двойчы асудзілі
40-гадовую Ганну Тукаву затрымалі 1-га верасня падчас урачыстай лінейкі ў наваполацкай гімназіі. Яна прывяла ў школу сваю дачку і ўбачыла «паказальны выступ» падлеткаў у вайсковай форме, якія імітавалі баявыя дзеянні і расстрэл палонных. Жанчына выйшла ў цэнтр пляцоўку, паказваючы абедзвюма рукамі сімвалы «V», за што была затрымана міліцыяй.
У Віцебскай вобласці назіраецца некантралюемы рост кібермахлярства
Упраўленне Следчага камітэта па Віцебскай вобласці распаўсюдзіла ў СМІ інфармацыю вынікаў працы гэтага сілавога ведамства за 8 месяцаў 2022 года. Станоўчым момантам у прадстаўленай інфармацыі было тое, што ў вобласці агульная злачыннасц,ь у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, зменшылася больш чым на 7%. З раскрывальнасцю горш, бо да суда даходзяць толькі 6 з 10 заведзеных крымінальных спраў. Аднак барацьба з кіберзлачыннасцю прызнана практычна правальнай. Сёлета, колькасць зарэгістраваных прыступных замахаў на грашовыя сродкі грамадзян, ужо наблізілася да 1 тысячы.
Віцяблянін Сяргей Сясіцкі прызнаны палітвязнем
Сёлета ў жніўні Сяргея Сясіцкага затрымалі за абразу А. Лукашэнкі паводле арт. 368 Крымінальнага Кодэксу. Санкцыі артыкула прадугледжваюць да 4 год пазбаўлення волі. Дома ў Сяргея, а таксама ў яго бацькоў прайшлі ператрусы. Незадоўга да затрымання пракуратура залічыла старонку Сясіцкага ў Facebook у пералік экстрэмісцкіх матэрыялаў. У Віцебску мужчына вядомы як даўні апанент так званага «русского мира».