Чацвер, 22 Верасень 2022
Палітвязень Мікалай Статкевіч пакараны знаходжаннем ва ўмовах штрафнога ізалятара
Па рашэнні адміністрацыі Папраўчай калоніі №13 (Глыбокае, Віцебская вобласць) палітычны вязень Мікалай Станкевіч змешчаны ў ШІЗА. Пра гэта паведаміла жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч. Спагнанне палітык атрымаў за адмову прыбіраць прагулачны дворык.
Апублікавана ў
Пэнітэнцыярная сыстэма
Чацвер, 22 Верасень 2022
Хутка стане прасцей трапіць у ЛПП каб палекавацца ад алкагольнай ці наркатычнай залежнасці
У першым палугоддзі праз суды Віцебскай вобласці прайшло 526 спраў аб накіраванні грамадзян у Лячэбна-працоўныя прафілакторыі. Пры гэтым суддзі далі згоду на прымусовае лячэнне ад алкагалізму ці наркаманіі ў дачыненні да 471 жыхара ці жыхаркі Віцебшчыны. Як “лякуюць” ад алкагалізму ці наркаманіі грамадзянаў у ЛПП, можна паглядзець тут, тут і тут.
Апублікавана ў
ЛПП