Падобна, што Статкевіч, Знак і Лосік працяглы час знаходзяцца ў ШЫЗА
Пра гэта ўскосна сведчаць тыя факты, што ад палітвязняў ужо доўгі час няма лістоў. Ліставанне са штрафнога ізалятару забароненае. Атрымаць пацверджанне гэтага ўдалося толькі наконт Максіма Знака: адміністрацыя калоніі «Віцьба -3» паведаміла ягонай жонцы і адвакатцы Надзеі, што палітвязень насамрэч утрымліваецца ў ШЫЗА. Пра гэта піша "Рыдыё свабода".
Палітвязня Яўгена Рубашку пераводзяць на турэмны рэжым
Адбылася апеляцыя па справе "Вясны". Прысуд застаўся без зменаў
У Мінскім гарадскім судзе 21 красавіка адбыўся разгляд апеляцыйных скаргаў і пракурорскага пратэсту на прысуд па справе "Вясны" суда Ленінскага раёна Мінска ад 3 сакавіка, якім тром палітзняволеным праваабаронцам Алесю Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу і Уладзіміру Лабковічу прызначаны жорсткія тэрміны ад 7 да 10 гадоў калоніі.
Настаўніцу беларускай мовы з Вушачаў пакаралі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»
Праваабаронцам не вядома, якое пакаранне прызначыў Ірыне Леснічэнка Вушацкі раённы суд, але жанчына спрабуе абскардзіць пастанову суду першый інстанцыі. Пасяджэнне ў Віцебскім абласным судзе прызначана на 3-га траўня. Таксама не вядома, ці пакінулі спадарыню Ірыну на працы: апошнім часам было вельмі шмат прэцэдэнтаў, калі настаўнікаў, асуджаных паводле арт. 19.11 КаАП, неўзабаве змушалі звольніцца «па ўласным жаданні» пад пагрозай звальнення «за прагулы», калі пакараннем быў арышт, або за неадпаведнасць пасадзе настаўніка.