«Экстрэмісцкай» прызналі яшчэ і Twitter-старонку Ігара Палынскага
У спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў», складзены МУС, трапіла старонка «Ігар Вожык Палынскі» ў Twitter, якая належыць ураджэнцу Полацку, музыку і журналісту. Ужо не першы год Ігар Палынскі вымушана жыве ў замежжы, а ў Беларусі тым часам прызнаныя «экстрэмісцкімі» ягоная старонка ВКонтакте і два відэакліпы да песняў, выкананых полацкім гуртом «Sumarok». Палынскі – і стваральнік гэтага гурта, і аўтар музычных твораў.
Глыбоцкія журналісты выйгралі справу супраць Беларусі
Камітэт па правах чалавека рагледзеў звароты беларускіх журналістаў з Глыбокага Таццяны Смоткінай і Змітра Лупача і прызнаў Беларусь вінаватай у парушэнні іх правоў на законнае права збіраць і распаўсюджваць інфармацыю. Гэтае права замацаванае артыкулам 19 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.
На Браслаўшчыне ўладальнікам прыватных дамоў нагадалі пра абавязак утрымліваць прылеглую тэрыторыю ў парадку
Як зазначыла памочнік лекара-гігіеніста Таццяна Шкрабава, тэрыторыі ў раёне шматкватэрнай забудовы знаходзяцца на абслугоўванні камунальнай службы Браслаўскага раёна. А ў прыватным сектары жыхары павінны самі сачыць за падтрыманнем парадку на прылеглай да іх домаўладання тэрыторыі.