Яшчэ адну песню Ігара Палынскага прызналі «экстрэмісцкай»
У спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў», складзены МУС, трапіў відэакліп да песні «2020» ураджэнца Полацку Ігара Палынскага. Ён вымушана жыве ў замежжы, а ў Беларусі тым часам толькі на працягу сакавіка былі прызнаныя «экстрэмісцкімі» ягоная старонка ВКонтакте і відэакліп да песні «Чэрці» ягонага аўтарства, выкананай полацкім гуртом «Sumarok» – яго таксама стварыў Ігар Палынскі.
У Віцебскай вобласці колькасць смерцяў на вытворчасці павялічылася на траціну
У арганізацыях рэгіёну за 2022 год агульная колькасць няшчасных выпадкаў на вытворчасці склала 220 выпадкаў (за 2021 год - 197), г.зн. вырасла на 11%. У тым ліку загінула 14 работнікаў (за 2021 год - 11), што сведчыць пра рост за год няшчасных выпадкаў са смяротным зыходам на 27%. Пры гэтым колькасць занятых у эканоміцы скарацілася больш чым на 11 тыс. чалавек.
«Аршанская газета»: Першакрасавіцкі жарт «стварыў напружанасць у грамадстве»
«Аршанская газета» – СМІ Аршанскага райвыканкаму – на поўным сур’ёзе ўзялася абвяргаць першакрасавіцкі жарт незалежнага гарадскога парталу orsha.eu. Да Дня смеху там выйшла паведамленне, што выхад на пероны станцыі Орша-Цэнтральная плануюць зрабіць платнымі ў мэтах бяспекі – каб пасажырам не заміналі розныя сумнеўныя асобы, здатныя да тэрактаў. І хаця многія адразу здагадаліся, што гэта першакрасавіцкі жарт, для астатніх назаўтра было апублікавана тлумачэнне. Аднак «Аршанская газета» вырашыла правесці на гэтай глебе ўласнае расследаванне.
На Аляксандра Шарабайку завялі крымінальную справу, але следчыя дзеянні з ім яшчэ не праводзілі
Глыбоцкага фітнес-трэнера і бодзібілдара Аляксандра Шарабайку затрымалі 13 сакавіка ў Глыбокім разам з жонкай Аленай. Затрымліваў Аляксандра Полацкі АМАП сумесна з глыбоцкай міліцыяй і невядомымі людзьмі ў цывільным адзенні, якія не прадставіліся.
Супрацоўніка віцебскага аблвыканкаму вінавацяць за «агентурную дзейнасць»
Рабочага па абслугоўванні будынкаў Віцебскага аблвыканкаму Андрэя Шмая трымаюць у СІЗА-2. Ён трапіў туды паводле абвінавачвання па артыкуле 358-1 Крымінальнага кодэксу – «агентурная дзейнасць». Падставай стала перапіска з братам у мэсэнджары Signal. Брат затрыманага, Руслан Шмай, служыць у чарнігаўскім упраўленні «Поўнач» маёрам, намеснікам камандзіра па аператыўных пытаннях.
Працуюць профі чорнай справы». Рэктарка ВДУ разважае пра негатыўны ўплыў Захаду на беларускую моладзь
Рэктарка Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэту Валянціна Багатырова мае навуковае званне доктара эканамічных навук. Тэма ейнай доктарскай дысертацыі – «Финансовое управление воспроизводством человеческого капитала: теория, методология, моделирование». Але менавіта спадарыні Багатыровай абласная газета «Витебские вести» дала «трыбуну» для выкладання тэзаў пра выхаванне сучаснай моладзі, якая «заблыталася ў сусветнай павуціне». Свае развагі рэктарка пачала з «узнікнення нефармальных груповак кшталту «ЧВК «Родан», а скончыла падзеямі 2020г., калі «праз сацыяльныя сеткі» патаемныя ворагі «уздзейнічалі на палітычныя ўстоі і грамадскія меркаванні юных беларусаў».