Суддзя суда Наваполацка Таццяна Хрыпач 27 ліпеня пастанавіла за правядзенне недазволенага ўладамі пікета ў сацыяльных сетках арыштаваць на 13 сутак апаратчыка палімерызацыі цэха №102 ААТ "Нафтан" завода "Палімір" бегуна на доўгія дыстанцыі Андрэя Беразоўскага.

Апублікавана ў Суд

Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь мае арт. 411: "Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін да аднаго года". Але ёсць юрыдычныя падставы для таго  каб яго трэба выключыць з крымінальнага закона, бо прыцягненне да адказнасці па арт. 411 парушае права чалавека на асабістую свабоду і права не быць судзімым або пакараным двойчы.

Апублікавана ў Палітвязьні

Суддзя суду Першамайскага раёна Юрый Урбан 4 жніўня пакараў 23-гадовага Паўла Дунаева за здзек над дзяржаўнымі сімваламі паводле арт. 370 Крымінальнага кодэкса. Суд прызначыў маладому чалавеку кару ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін два гады.

Апублікавана ў Суд