Музычны гурт «Перевал» выступаў у Наваполацку падчас фестываля патрыятычнай і армейскай песні «Синева». Песня «Синева» («Расплескалась синева, расплескалась») лічыцца неафіцыйным гімнам дэсантных войскаў, і падчас фестывалю адзначаліся 50-я ўгодкі яе стварэння. Гурт «Перевал» складаецца з прадстаўнікоў Даўгаўпілсскага цэнтра садружнасці ветэранаў Афганістана (AFGĀŅU VETERĀNU DAUGAVPILS SADRAUDZĪBAS CENTRS "PEREVAL") . На сцэну яго ўдзельнікі выйшлі ў паласатых цяльняшках у блакітных берэтах.

Апублікавана ў Акцыі

Суддзя суда Аршанскага раёна і Оршы Мікалай Драгуноў 27 ліпеня за правядзенне пікету ў сацыяльных сетках пастанавіў аштрафаваць на 1110 рублёў аршанку Інгу Тыльчык.

Апублікавана ў Суд

Летась на Віцебшчыне было зарэгістравана каля 1,5 тыс. кіберзлачынстваў. У бягучым годзе гэты від дэвіянтных паводзінаў мае тэндэнцыю павялічвацца і ўжо стаў палітычным выклікам для ўладаў. Бо яны ўшчамляюць эканамічныя інтарэсы значнай колькасці жыхароў рэгіёну і выклікаюць справядлівую незадаволенасць сярод насельніцтва перад выбарамі ў парламент і мясцовыя саветы дэпутатаў, якія пройдуць у 2024 годзе.

Апублікавана ў Дзяржава

Вінаватай паводле ч.2 арт.19.11 КаАП прызналі Вольгу Кубарскую, маці чацьвярых дзяцей. На яе старонцы ў сацыяльнай сетцы міліцыянты знайшли рэпосты з адной з суполак, прызнаных у Беларуси экстрэмісцкімі. Суддзя Алеся Саян пакарала жанчыну штрафам у памеры 1110 рублёў. Таксама суд пастанавіў канфіскаваць тэлефон Кубарскай.