Беларускія ўлады парушылі правы палітвязня Віктара Бабарыкі
Да такой высновы прыйшоў Камітэт ААН па правах чалавека, які апублікаваў 24 студзеня 2024 года свае меркаванні на скаргу № 3788/2020 палітвязня наваполацкай калоніі №1. На думку сябраў камітэта, беларускія ўлады адносна Бабарыкі зрабілі адвольнае затрыманне і арышт, а таксама ён быў абмежаваны ў арганізацыі сваёй абароны і яго своечасова не адвязлі да суддзі.
Улады арыштавалі навапалачаніна за падпіску ў сацсетцы на «Вольны хор»
Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 29 лютага за захоўванне відэароліка запампаванага з відэахостынгу арыштавала на 15 сутак жыхара Наваполацка Уладзіслава Бендзікава.
Былы палітвязень Міхаіл Жамчужны расказаў пра сваё апошняе затрыманне
23-24 студзеня па ўсёй Беларусі адбыўся масавы рэйд сілавікоў на сем’і палітвязняў, былых палітвязняў і тых, хто дапамагаў ім. Допыты, ператрусы і затрыманні закранулі не менш за 287 чалавек. Пад гэты пераслед патрапіў і былы палітвязень Міхаіл Жамчужны, які таксама дапамагаў палітвязням. Цяпер ён расказаў пра тое, што перажыў, «Вясне».
Аляксандр Зарэцкі, пастар з Навалукомля, не выйшаў на волю: яму прысудзілі другі арышт запар
Пастара евангельскай царквы Аляксандра Зарэцкага затрымалі 22 лютага, і першы арышт на 15 сутак яму быў прысуджаны суддзёй суда Чашніцкага раёну Ірынай Кручынінай за распаўсюд так званых «экстрэмісцкіх матэрыялаў». А ўжо 5 сакавіка суддзя Ала Смірнова пакарала яго арыштам на 15 сутак за «несанкцыянаванае пікетаванне». Пікетам улады палічылі пропаведзь пастара падчас аднаго з богаслужэнняў.