Полацкі завод “Шкловалакно” незаконна забіраў грошы Свабоднага прафсаюзу
Адміністрацыя полацкага заводу “Шкловалакно” цягам месяца незаконна сьпісвала грошы з банкаўскага рахунку Свабоднага прафсаюзу – забралі амаль 130 рублёў. Прафсаюзныя актывісты лічаць гэта чарговым фактам перашкоды дзейнасьці Свабоднага прафсаюзу. Яны накіравалі скаргу ў пракуратуру Полацку.
Полацак: чаму не атрымалася выселіць Свабодны прафсаюз і каму гэта трэба
Судовы выканаўца Полацкага аддзелу прымусовага выкананьня Антон Лашкевіч 18 красавіка забараніў Свабоднаму прафсаюзу Беларускаму (СПБ) карыстацца офісам у Полацку – згодна з рашэньнем абласнога эканамічнага суду. Аднак маёмасьць першаснай арганізацыі СПБ працаўнікоў ААТ “Полацак-Шкловалакно” засталася ў офісе, бо ў рашэньні суду яна ніяк ня згадваецца.
Рашэньнем суду пяршоўку СПБ высяляюць з арэндаванага памяшканьня
29 студзеня Эканамічны суд Віцебскай вобласьці скончыў разгляд пазову ААТ «Полацак-Шкловалакно» да Свабоднага прафсаюзу Беларускага і прыняў прадказальнае рашэньне. У сувязі са сканчэньнем тэрміну арэнды суд абавязаў адказчыка (СПБ) вярнуць уласьніку арэндаванае ў яго памяшканьне (г. Полацак, вуліца Ўсьпенская, 3).
Згортваецца апошняе прадпрыемства, якое дае працу ў Сяньне
Апошняе прадпрыемства, якое дае працу ў горадзе Сянно, паступова згортваецца. Сырны завод, што належыць дзяржаўнаму прадпрыемству «ВоршаСырЗавод», абяцаюць зачыніць ужо ўвесну. Мясцовыя ўлады тлумачаць, што няма сыравіны для перапрацоўкі. Насамрэч малако ёсьць – аднак у сеньненцаў яго забіраюць.
Мікола Шарах: Прафсаюз – гэта не яго лідэры, а самі працаўнікі
Як вядома, у студзені «Віцебская вясна» абвясьціла імёны Абаронцаў правоў чалавека – 2018. Сярод уганараваных – старшыня Свабоднага прафсаюзу Беларускага Мікола Шарах з Полацку. «Віцебская вясна» адзначыла яго ў намінацыі «За адстойваньне правоў чалавека ў судзе». З гэтай нагоды наш карэспандэнт сустрэўся з прафсаюзным лідэрам.
Лідэр СПБ: Каб зьнішчыць прафсаюз, ніякіх дзяржаўных грошай не шкадуюць
Эканамічны суд Віцебскай вобласьці пачаў разгляд пазову ААТ «Полацак-Шкловалакно» да Свабоднага прафсаюзу Беларускага аб вяртаньні ўласніку арэндаванага памяшканьня, разьмешчанага па адрасе: г. Полацак, вуліца Ўсьпенская, 3. Папярэдняе судовае паседжаньне адбылося 15 студзеня.
Абласны суд пакінуў у сіле штраф актывісту свабоднага прафсаюзу
Віцебскі абласны суд 21 лістапада прызнаў прафсаюзнага актывіста з Полацку Віктара Стукава вінаватым у перашкодзе дзейнасьці вэтэранскай арганізацыі ААТ «Полацак-Шкловалакно». Судзьдзя Ірына Смалякова, аднаасобна разгледзеўшы скаргу актывіста, вырашыла пакінуць ранейшую пастанову Полацкага суду ў сіле. Прафсаюзьнік павінен выплаціць штраф у 7 базавых на працягу месяца.
У Свабоднага прафсаюзу адбіраюць офіс
На дзьверы офіса Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) 9 лістапада працадаўца ААТ «Полацак-Шкловалакно» павесіў свой замок. Доступ рабочых заводу да дакумэнтаў і абсталяваньня прафсаюзу цяпер перакрыты. Усе прапановы прафсаюзу аб працягваньні дамовы арэнды офіса адміністрацыя заводу адхіляе.
У Полацку рабочым забаранілі пікет
Полацкі райвыканкам апавясьціў Свабодны прафсаюз працоўных заводу «Шкловалакно» пра забарону масавага мерапрыемства. Празь пікет сябры прафсаюзу мелі намер інфармаваць грамадзян пра Сусьветны дзень дзеяньняў за годную працу 7 кастрычніка і заявіць патрабаваньне рабочых.
Прадпрыемства “Полацак-Шкловалакно” ўвайшло ў склад СЭЗ “Віцебск”
Прадпрыемства “Полацак-Шкловалакно” зарэгістраванае ў якасьці рэзыдэнта СЭЗ “Віцебск”. Пра гэта 17 верасьня паведаміла прэс-служба Свабоднай эканамічнай зоны (СЭЗ) “Віцебск”.