Гродна. Турма №1. Тут утрымліваюць палітвязняў Паўла Севярынца, Мікалая Аўтуховіча, Мікалая Дзядка – паводле звестак праваабаронцаў, у гэтай турме ўсяго 55 палітычных зняволеных. Тут правёў свае апошнія дні ў страшных пакутах мастак і перформер Алесь Пушкін. 11 ліпеня 2023 года адміністрацыя паведаміла пра смерць палітвязня. Да таго практычна цягам месяца Пушкін скардзіўся на болі ў жываце, але не атрымліваў належнай медычнай дапамогі. Калі яго ўсё ж даставілі ў лякарню, было позна: знакаміты мастак сканаў ад прабадной язвы страўніка. 

Апублікавана ў Палітвязьні

Паводле допіса ў Фэйсбуку ягонай жонкі Яніны, палітзняволенага мінулай ноччу даставілі з гарадзенскай турмы ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы хуткай дапамогі, дзе ён сканаў «пры нявысветленых абставінах». З падрабязнасцяў пакуль вядома толькі тое, што ў бальніцу палітвязень трапіў ужо непрытомным, яму пачалі рабіць аперацыю, падчас якой у пацыента спынілася сэрца. Пра стан здароўя Алеся Пушкіна апошнім часам мала ведалі нават найбліжэйшыя сваякі: лістоў ад яго не было з красавіка. У тых апошніх допісах ён скардзіўся на боль у нырках і згадваў, што дужа хутка страціў каля 20 кг вагі.

Апублікавана ў Палітвязьні