Павал Левінаў адмовіўся ад грошай за працу ў выбаркаме і заступіўся за беларускую мову
12 кастрычніка ў будынку Віцебскага аблвыканкаму адбылося паседжаньне Віцебскай абласной выбарчай камісіі (ВАВК). На ім прысутнічала 11 сябраў камісіі і 7 назіральнікаў, у тым ліку двое інвалідаў-вазочнікаў. Камісія працавала 4 гадзіны, але больш за палову гэтага часу пайшло на разбор дзейнасьці сябра выбаркаму і праваабаронцы Паўла Левінава…
Сябра партыі “Справядлівы сьвет” папярэдзіў пракуратуру аб магчымай правакацыі
Патэнцыйны кандыдат у дэпутаты ад апазыцыйнай левай партыі “Справядлівы сьвет” Вадзім Кузьмін зьвярнуўся ў пракуратуру наконт магчымай правакацыі ў дачыненьні да яго і ягонай жонкі Вольгі Каравашкінай. Ён баіцца, што ў ягоную кватэру могуць падкінуць набоі да стрэльбы ці нават наркотыкі.
Павал Левінаў раздаў віцебскім судзьдзям майкі з надпісам “Правасудзьдзе без забойства”
Праваабаронца Павал Левінаў перадаў усім судзьдзям судовай калегіі па крымінальных справах Віцебскага аблсуду 14 саколак з надпісам “Правасудзьдзе без забойства”. Такім чынам ён нагадаў судзьдзям пра Сусьветны дзень супраць сьмяротнага пакараньня, які адзначаецца сёньня – 10 кастрычніка.
У Полацку адмянілі пікет: ЖКГ запатрабавала 2020 рублёў за паслугі
У Полацку 7 кастрычніка меўся адбыцца пікет, прымеркаваны да Сусьветнага дня барацьбы за годную працу, але арганізатары вымушаныя былі яго адмяніць. За абслугоўваньне пікету, заяўку на правядзеньне якога падавалі двое жыхароў Полацку зь ініцыятывы Свабоднага прафсаюзу, ЖКГ запатрабавала аж 2 тыс. 20 рублёў…
Суд палічыў законным неўключэньне віцебскіх апазыцыянэраў у склад участковых камісій
8 кастрычніка ў судзе Першамайскага раёну Віцебску прадстаўнікі апазыцыйных парый БНФ і АГП спрабавалі абскардзіць неўключэньне сваіх сябраў у склад участковых выбарчых камісій. Суд скаргі не задаволіў…
75% апытаных выказаліся за беларускую мову ў грамадзкім транспарце Воршы – апытаньне
На сайце Аршанскага райвыканкаму праводзіцца анлайн-апытаньне наконт мовы, на якой маюць агучвацца назвы прыпынкаў у грамадзкім транспарце Воршы. Прапануецца тры варыянты: “на расейскай”, “на беларускай” і “на абедзьвюх мовах”. На 8 кастрычніка 75% апытаных аддалі перавагу беларускай мове, 22% – расейскай.
Жыхару Шумілінскага раёну далі 15 гадоў за лютае забойства на малочнай фэрме
Віцебскі абласны суд 7 кастрычніка агучыў прысуд па справе аб забойстве з асаблівай лютасьцю (п.6 ч.2 арт.139 КК), якое было ўчыненае на адной з фэрмаў Шумілінскага раёну ў чэрвені 2019 году. У жорсткім забойстве вінавацілі 62-гадовага жыхара Шумілінскага раёну С. Мужчыну прызналі вінаватым і прысудзілі да 15 гадоў турмы.
Былы судзьдзя Канстытуцыйнага суду расказаў у Віцебску пра нюансы дэкрэту аб “дармаедах”
Былы судзьдзя Канстытуцыйнага суду Беларусі Міхаіл Пастухоў і экс-сьледчы пракуратуры, парваабаронца Алег Волчак разабралі ў віцебскім “Эўрапейскім клюбе” Дэкрэт №1 – з палітычнага, эканамічнага і сацыяльнага гледзішча. Далі таксама практычныя парады, якія маюць дапамагчы так званым “дармаедам” супрацьстаяць прыніжэньню іх чалавечай і грамадзянскай годнасьці.
“Галоўнае – захацець!” Натальля Шарыпа сабрала 1500 подпісаў і чакае рэгістрацыі
Патэнцыйная кандыдатка ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Натальля Шарыпа зь Віцебску сабрала ў паўтары разы больш подпісаў выбарцаў, чым таго патрабуе заканадаўства, – 1500. Пры тым што з 14-ці чалавек яе ініцыятыўнай групы актыўным зборам займаліся толькі 6 сябраў групы. “Няма нічога немагчымага!” – кажа Натальля.
Апазыцыянэраў не пусьцілі ва ўчастковыя камісіі
У чацьвер 2 кастрычніка віцебскія раённыя адміністрацыі сфармавалі ўчастковыя выбарчыя камісіі. Прадстаўніцтва апазыцыйных палітычных аб’яднаньняў ва ўчастковых камісіях у межах Кастрычніцкага раёну Віцебску роўнае нулю.