Пад канвоем і ў кайданках. Віцяблян пад прымусам адвезьлі на псыхіятрычную экспэртызу ў Менск
Вядомага ў Віцебску доктара-праўдаруба Ігара Пастнова і ягонага паплечніка Рафаэля Кірылава-Шмільхольдхарда гвалтам адправілі на псыхіятрычную экспэртызу ў Навінкі – пад канвоем і ў кайданках. Як распавялі сьведкі, іх забралі ранкам 27 верасьня з будынку УСК па Віцебскай вобласьці, куды напярэдадні выклікалі позвай.
Віцебскім актывісткам БХД не ўдалося абараніць свае правы і ў абласным судзе
Судзьдзя Віцебскага абласнога суду Сьвятлана Іванова 26 верасьня разгледзела касацыйныя скаргі актывістак аргкамітэту «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі» Ірыны Захаравай і Тацяны Севярынец на пастановы суду Першамайскага раёну Віцебску. За ўдзел у пікетаваньні рэстарацыі «Паедзем паядзім» 5 верасьня кожную з грамадзянак аштрафавалі на 13 базавых велічыняў (318,5 рубля).
Пракуратура Віцебскага раёну правяла маніторынг патэнцыйна небясьпечных аб’ектаў
У 2017 годзе ў Віцебскай вобласьці ад зьнешніх прычын загінулі 27 дзяцей, зь іх на тэрыторыі Віцебскага раёну — 3. Асаблівую трывогу выклікае гібель непаўналетніх у выніку ўтапленьня, па вобласьці дапушчана 6 такіх выпадкаў. Большасьць зь іх адбылася на штучных вадаёмах.
Раскапаная расстрэльная яміна ў лесе пад Воршай
Лес па Магілёўскай шашы ў Воршы – адно зь месцаў масавых расстрэлаў за часамі сталінізму. Гэтае месца расстрэлаў менш вядомае, чым Кабыляцкая гара. Цяпер вельмі блізка да расстрэльнага лесу падступіў новы жылы “Мікрараён-3”. І некаторыя ямы маюць адзнакі таго, што іх ускрывалі.
У Наваполацку абмеркавалі люстрацыю ў будучай Беларусі
У Наваполацку 21 верасьня адбылася сустрэча грамадзкіх актывістаў з Валянцінай Сьвяцкай. Удзельнікі сустрэчы пазнаёміліся з «Канцэпцыяй люстрацыі для Беларусі» – прынцыпамі прыцягненьня да адказнасьці чыноўнікаў, якія парушаюць правы грамадзян.
«Баюся за сына». Жыхарка Магілёва распавяла пра ціск на вязьняў у Аршанскай калёніі
У рэдакцыю belsat.eu зьвярнулася жыхарка Магілёва, чый cын адбывае пакараньне ў калёніі №8 у Воршы, дзе, паводле словаў жанчыны, на яго аказваюць псыхалягічны і фізычны ціск.
Ініцыятар “справы мэдыкаў” абвінаваціў Віцебскі аблвыканкам у патураньні браканьерам
Пэнсіянэр і былы старшы памочнік Беларускага вайсковага пракурора Васіль Бельмач, які ў свой час ініцыяваў “справу мэдыкаў”, абвінаваціў начальніка дзяржінспэкцыі аховы жывёльнага і расьліннага сьвету Юрыя Церцеля ў карупцыі, а чыноўнікаў Віцебскага аблвыканкаму Алега Мацкевіча і Ўладзімера Белавуса – у пакрыцьці незаконнай рэалізацыі рыбалоўных сетак у Віцебскай вобласьці.
“Мова Нанова” адкрыла новы сэзон у Віцебску – з аншлягам, пчоламі ды Кірчуком
Адукацыйныя курсы “Мова Нанова” адчынілі новы – пяты па ліку – сэзон у Віцебску. Арганізатары – Сяржук Маркаў, Тацяна Дубоўская, Іван Рагавой – абяцаюць, што ён будзе гарачы і пройдзе ў новым фармаце. Першыя заняткі былі прысьвечаныя мове мастацтва і сабралі больш за паўсотню віцяблян.
У Воршы да канца году ўведзенае ваеннае становішча?
Празь некаторы час пасьля таго як Лукашэнка абвясьціў, што Ворша будзе на «ваенным становішчы», у горадзе зьявіліся людзі ў камуфляжы. Мясцовы сайт orsha.eu са спасылкай на «надзейныя крыніцы» паведамляе, што АМАП будзе патруляваць гарадзкія вуліцы прынамсі да канца 2018 году.
Прадпрыемства “Полацак-Шкловалакно” ўвайшло ў склад СЭЗ “Віцебск”
Прадпрыемства “Полацак-Шкловалакно” зарэгістраванае ў якасьці рэзыдэнта СЭЗ “Віцебск”. Пра гэта 17 верасьня паведаміла прэс-служба Свабоднай эканамічнай зоны (СЭЗ) “Віцебск”.