Міжнародная экспэдыцыя вывучае ў Глыбокім жыцьцё габрэяў
Грамадзкая арганізацыя «Сэфер» з Масквы наведала Глыбокае. Сябры арганізацыі будуць тыдзень праводзіць экспэдыцыю па вывучэньні жыцьця глыбоцкіх габрэяў.
Суд Віцебскага раёну адзначае рост колькасьці адміністрацыйных і крымінальных спраў
За першае паўгодзьдзе 2015 году захавалася ўстойлівая тэндэнцыя скарачэньня колькасьці грамадзянскіх спраў, якія разглядаюцца судом Віцебскага раёну, аднак ўзрасла колькасьць адміністрацыйных і крымінальных. Такія факты прывяла старшыня суду Марына Гарохава, падводзячы вынікі працы за справаздачны пэрыяд.
У Віцебску правам чалавека вучылі «на пальцах»
Увечары 23 ліпеня ў Віцебску прайшоў двухгадзінны сэмінар для пачаткоўцаў «Правы чалавека “на пальцах”». Удзел у навучальнай асьветніцкай праграме ўзялі маладзёны – прадстаўнікі розных грамадзкіх арганізацыяў, студэнты, а таксама ўсе ахвотныя, якіх хвалюе праблема правоў чалавека.
Праваабаронца Міхаіл Жамчужны рыхтуе скаргу ў Вярхоўны суд, знаходзячыся ў карцэры
У цяперашні момант заснавальнік «Платформ інавэйшан», жыхар Віцебску Міхаіл Жамчужны рыхтуе скаргу ў Вярхоўны суд, знаходзячыся ў карцэры віцебскага СІЗА-2. Ён трапіў туды на 25 сутак, прычым ужо не ўпершыню. Паводле Жамчужнага, яму там «спакайней», бо ён мае магчымасьць застацца сам-насам і засяродзіцца на развагах наконт сваёй справы.
Па Мёрскім раёне разьяжджае аўтамабіль з нумарамі «ДНР»
Машына з нумарамі «Данецкай Народнай Рэспублікі» была заўважаная 17 ліпеня ў горадзе Дзісна Мёрскага раёну. Машыну бачылі на вул. Леніна. Цікава, як пускаюць у Беларусь аўто з нумарамі неіснуючай дзяржавы?
Жыхары Воршы патрабуюць ўладкаваньня вуліцы ходнікамі
Жыхары вуліцы Пралетарскай зьвярнуліся ў Аршанскі раённы выканаўчы камітэт з патрабаваньнем абсталяваць вуліцу тратуарнай дарожкай. Распавядае Вольга Бугай, актывіст кампаніі «Добры горад»: Гэта ўжо ня першы зварот грамадзян наконт гэтага пытаньня. Фактычна вуліца Пралетарская знаходзіцца ў цэнтры гораду (200 мэтраў ад райвыканкаму), але прайсьці па ёй падчас бездаражы практычна немагчыма, пешаходы вымушаныя ісьці па цэнтры праезнай часткі.
Мадэрнізацыя сайту Віцебскага аблвыканкаму абыдзецца падаткаплацельшчыкам у 140 мільёнаў рублёў
Тэндэр на мадэрнізацыю сайту Віцебскага абласнога выканаўчага камітэту разьмясьціла Галоўнае ўпраўленьне ідэалягічнай работы, культуры і па справах моладзі. Прыкладны кошт работ – 140 000 000 рублёў.
Гарадзкія ўлады прапануюць «скінуцца» на помнік Аляксандру Неўскаму ў Віцебску
Паводле ўмоваў тэндэру, абвешчанага ЖКГ, помнік мусіць быць выраблены і ўсталяваны да траўня 2016 году. Гарвыканкам прапануе пералічваць грошы на помнік, бо яго трэба ўзьвесьці за пазабюджэтныя сродкі.
У Віцебскую абласную выбарчую камісію ўпершыню ўключылі прадстаўніка партыі БНФ
Гэта Кастусь Смолікаў, намесьнік старшыні абласной партыйнай арганізацыі. Ён адзначае, што такое здарылася нечакана - раней, колькі выбараў запар, у абласной выбарчай камісіі з апазыцыянэраў працавалі толькі прадстаўнікі Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет».
У Віцебску распачаўся збор подпісаў за вылучэньне кандыдатаў у прэзыдэнты (фота)
Кожная ініцыятыўная група па вылучэньні кандыдатаў у прэзыдэнты да 21 жніўня мусіць сабраць і падаць у выбарчыя камісіі сама меней 100 тысяч подпісаў. Згодна з каляндарным плянам арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзеньні выбараў прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, этап збору подпісаў распачаўся 23 ліпеня, і ў першы ж дзень у Віцебску прайшоў шэраг пікетаў па зборы подпісаў.