Telegram-канал, блізкі да віцебскіх сілавікоў, расказаў гісторыю пра «пакаянне» мясцовага жыхара
У відэароліку, паказанаму на канале, распавядаецца пра мужчыну, твар якога зрабілі непазнавальным, каторы нібыта прыйшоў у пастарунак, бо «адчуваў за сабой грашок». Сустрэўшыся з міліцыянтамі, ён быццам бы пераканаўся, што «быў на кручку», але ўсё абышлося: з ім правялі прафілактычную гутарку і адпусцілі. «Калі вы былі актыўныя ў інтэрнэце, наведвалі мітынгі, то прыходзьце ў ГУБАЗ», -- раяць аўтары відэароліка. Гісторыя з «пакаяннем» найхутчэй пастановачная, а вось наступствы «пакаянняў» могуць быць непрадказальныя.
Стан дарог, ацяпленне і вулічнае асвятленне непакоіць браслаўчан
Старшыня Браслаўскага райвыканкама Вячаслаў Грышчанка сустрэўся з калектывам Цэха па вытворчасці сыра філіяла Глыбоцкага малочнакансервавага камбіната. Галоўнай тэмай сустрэчы была сацыяльная бяспека, піша сайт мясцовай раёнкі.
У Глыбокім заклалі алею пераемнасці і прысвяцілі яе камуністам
Як піша сайт глыбоцкай раёнкі “Веснік Глыбоччыны”, у парку "Паўночны", у так званы Год міру і стварэння, чыноўнікі і БРСМаўцы заклалі Алею пераемнасці. Пасадку дрэў яны прысвяцілі 105-годдзю Усесаюзнага Ленінскага камуністычнага саюза.
За праведзены пікет у сацыяльных сетках улады пакаралі арыштам жыхарку Воршы
Суддзя суда Аршанскага раёна і Оршы Святлана Кузьмічонак 9 кастрычніка за правядзенне несанкцыянаванага мясцовымі ўладамі пікетавання ў сацыяльнай сетцы арыштавала на 7 сутак мясцовую жыхарку Алену Енушэўскую, якая працуе вартаўніком на адным з прадпрыемстваў горада.
У Віцебскай вобласці зменшылася колькасць злачынстваў і асуджаных. Пра тое сведчыць судовая статыстыка
У першым паўгоддзі 2023 года судамі Віцебскай вобласці разгледжана 1779 (у прошлым годзе - 1850) крымінальных спраў з вынясеннем прыгавору. Па выніках судовых разбораў асуджана 1895 (2040) асоб. Апраўдальныя прыгаворы вынесены ў дачыненні да 3 (2) асоб. Выключны меры пакарання - пажыццёвае пазбаўленне волі ці смяротнае пакаранне судамі не прымяняліся.
На Віцебшчыне амаль 12 000 мужчын, якія выхоўваюць дзяцей самастойна
Нядаўна, 21 кастрычніка, у Беларусі адзначылі Дзень бацькі. У Віцебскай вобласці агучылі статыстыку, датычную мужчын.
За распаўсюд «экстрэмізму» ўлады арыштавалі працаўніка наваполацкага «Паліміра»
Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 7 верасня за распаўсюджванне «экстрэмізму» ў сацыяльных сетках пастанавіла арыштаваць на 15 сутак удзельніка валанцёрскага атрада «Сэрца Паліміра» работніка аддзела КИПиА гэтага прадпрыемства Юрыя Лінкевіча.
Віцебскіх спартоўцаў агітавалі за «Белую Русь»
У Віцебскім дзяржаўным універсітэце правялі правялі так званую «дыялогавую пляцоўку» пад назвай «Мы адзіныя». Сабралі на спартоўцаў розных узроўняў – трэнераў, выкладчыкаў і непасрэдны тых, хто займаецца на Віцебшчыне рознымі відамі спорта. У працы дыялогавай пляцоўкі брылі ўдзел намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Вячаслаў Дурноў і старшыня Віцебскага абласнога аддзялення Беларускай партыі "Белая Русь", рэктар Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава Валянціна Багатырова. Спадар Дурноў заявіў, што ў 2020г. беларускае грамадства было кансалідаваным, але яно «перажыла для нас нязвыклы, незразумелы ціск звонку», і што трэба «выпрацоўваць імунітэт ад падобных выпадкаў».
У Віцебскай вобласці грамадскі кантроль не выявіў ніводнага парушэння правоў зняволеных
19 кастрычніка адбылося паседжанне Віцебскай абласной грамадскай назіральнай камісіі пры галоўным упраўленні юстыцыі Віцебскага аблвыканкама, асноўнай мэтай якой з'яўляецца незалежны грамадскі кантроль за выкананнем правоў асуджаных. На паседжанні былі падведзены папярэднія вынікі працы і разгледжаны праект плана дзеянняў Віцебскай АНК на 2024 год. У пасяджэнні прыняла ўдзел першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Марына Быкава.
За праяву «экстрэмізму» ў сацыяльных сетках улады чатыры разы запар арыштавалі жыхара Оршы
Суддзя суда Аршанскага раёна і Оршы Святлана Кузьмічонак за падпіскі на «экстрэмісцкія» інфармацыйны рэсурсы ў сацыяльных сетках арыштавала на 15 сутак Сяргея Вальковіча. Гэта чацвёрты арышт былога работніка міліцыі запар. Сумарны тэрмін арыштаў ужо дасягнуў 37 сутак.