Віцяблянку Яну Пінчук ўнеслі ў спіс асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці
10 лістапада «Пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзянаў і асобаў без грамадзянства, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» папоўніўся на 21 асобу, сярод іх – палітзняволеная Яна Пінчук, ураджэнка Віцебска, асуджаная да да 12 гадоў зняволення па 5-ці артыкулах Крымінальнага Кодэкса, у тым ліку па арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім ).
У Віцебску вырашылі правесці падрыхтоўку да зімы. Раней яна прыходзіла «нечакана»
Старшыня Віцебскага гарвыканкама Генадзь Сабыніч пачаў праверку гатоўнасці гарадскіх службаў да зімы з прадпрыемства Гардармост - менавіта ад гэтай арганізацыі залежыць своечасовая расчыстка вуліц ад снега. Высветлілася, што на зімовы перыяд гэтай арганізацыі патрабцецца 22 кіроўцы спецтэхнікі. Было вырашана накіраваць некалькі работнікаў на перападрыхтоўку, а таксама ў выпадку неабходнсці прыцягваць да працы кіроўцаў з іншых арганізацый, якіх сезонна замацуюць за прадпрыемствам з захаваннем сярэднага заробку.
На 10 сутак арыштавалі Чашніцкага пастара ХВЕ Аляксандра Плотнікава
Пра гэта паведаміла «Хрысціянская візія». Паводле звестак рэсурсу, затрыманага 6 лістапада пастара чашніцкай царквы ХВЕ прызналі вінаватым у распаўсюдзе так званай «экстрэмісцкай» інфармацыйнай прадукцыі паводле ч.2 арт.19.11. Суд пакараў святара 10-ю суткамі арышту.