У Віцебску 7 лістапада зноўку выступаў «Ленін»
Каля помніка Леніну чарговы раз сабраліся выступалі прыхільнікі «камуністычнага заўтра». Сярод пераважнай большасці людзей сталага веку вылучаўся хлопец у пазнавальным антуражы - «ленінскія» бародка і кепка, паліто, чырвоная павязка на рукаве і прамовы пра тое, што «камуністы змагаюцца за тое, каб кожны чалавек мог гарманічна развівацца ва ўсіх накірунках». Выступоўцу многія гараджане пазналі адразу: гэта быў 21-гадовы Арцём Касачоў, які яшчэ ў 2017-м годзе заклікаў прыхільнікаў будаўніцтва камунізму здзейсніць сацыялістычную рэвалюцыю, імітуючы з сваім выступе манеру «правадыра сусветнага пралетарыята».
За «экстрэмізм» і пікет у сацыяльнай сетцы ўлады пакаралі арыштам жыхарку Лепеля
Суддзя суда Лепельскага раёна Дзмітрый Васюк 23 кастрычніка за правядзенне несанкцыянаванага ўладамі пікетавання і распаўсюджванне "экстрэмізму" ў сацыяльнай сетцы пакараў у выглядзе адміністрацыйнага арышту тэрмінам на 11 сутак цырульніцу і адміністратара Евангельскай царквы 65-гадовую Вольгу Мадатаву.