Заява аб пачатку экспертнай місіі па назіранні за выбарамі ў Беларусі 25 лютага 2024 года
Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" абвяшчае пра пачатак працы экспертнай місіі па назіранні за выбарамі дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання і мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання, што пройдуць у Беларусі 25 лютага 2024 года.
Былую палітзняволеную Ірыну Паляніну асудзілі на 7 сутак за «распаўсюд экстрэмізму»
17 лістапада суд Пастаўскага раёна прызнаў жанчыну вінаватай паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП : у яе сацыяльных сетках міліцыянты знайшлі рэпосты з некалькіх інфармацыйных рэсурсаў, прызнаных МУС экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй. За некалькі дзён да таго, 13 лістапада, Ірыне Палянінай быў працягнуты прэвентыўны нагляд яшчэ на два гады – пасля першага году па вызваленні з калоніі.
Вярхоўны суд зменшыў тэрмін журналісту-фрылансеру Вячаславу Лазараву, а яго жонка Таццяна Пыцько будзе вызвалена з адтэрміноўкай пакарання
21 і 22 лістапада калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суду разбірала апеляцыйную скаргу сужонцаў, асуджаных 25 верасня Віцебскім абласным судом за сувязь з тэлеканалам «Белсат», прызнаным у Беларусі экстрэмісцкім фармаваннем. Вынік нечаканы: суддзя Юрый Руткоўскі перакваліфкаваў склад злачынства і зменшыў пакаранне Вячаславу Лазараву. Яго жонка Таццяна Пыцько будзе вызвалена з-пад варты: у дачыненні да яе Вярхоўны суд пастанавіў даць адтэрміноўку, што да выканання пакарання.