Ваенна-патрыятычны атрад "Сокал" адкрылі ў школе на Ушаччыне
Як піша сайт ушацкай раёнкі “Патрыёт”, да канца навучальнага года ва ўсіх школах краіны будуць створаныя ваенна-патрыятычныя класы або клубы. Таму ў Ільюшынскай СШ імя Ф.Ф.Дуброўскага адкладваць гэта не сталі, і ўжо з 1 верасня васьмікласнікі вучацца па гэтым профілі. А днямі ў школе правялі так званае ўрачыстае пасвячэнне дзяцей у юныя армейцы ваенна-патрыятычнага атрада “Сокал”. ваенна-патрыятычнага атрада “Сокал”. Дзяцей Віцебшчыны працягваюць рыхтаваць да ваенных дзеянняў?
Нобелеўскага лаўрэата ўлады пакаралі ўтрыманнем у памяшканні камернага тыпу
Рашэннем адміністрацыі папраўчай калоніі № 9 (г. Горкі) праваабаронцу лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага змясцілі ў ПКТ. Што стала падставай ізаляцыі палітвязня і за якія парушэнні рэжыму адбыцця пакарання стане вядома, калі ўлады дазволяць яму сустрэцца з адвакатам. Пра гэта паведаміла ягоная жонка Наталля Пінчук падчас выступу на Сусветным форуме за дэмакратыю ў Страсбургу.
Неэфектыўныя расходы бюджэтных сродкаў, безуліковае спісанне лекаў
Дзяржкантроль праверыў працу сістэмы аховы здароўя Віцебскай вобласці. Па выніках кантрольных мерапрыемстваў да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнутыя 62 работнікі сферы аховы здароўя рэгіёну.
За «экстрэмізм» у сацсетцы ўлады арыштавалі жыхара Наваполацка
Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 7 верасня за распаўсюджванне ў сацыяльнай сетцы публікацый «экстрэмісцкай» скіраванасці пакарала арыштам на 15 сутак інжынера-канструктара ААТ «Нафтан» завода «Палімір» Аляксея Стому.