Чацвер, 26 Люты 2026
Наваполацкая газета расказвае, як жывуць людзі з крымінальнымі прысудамі, у тым ліку на “хатняй хіміі”
Не так даўно ў газеце “Новополоцк сегодня” з’явілася рубрыка “Уголовная правда”. Там сабраны інтэрв’ю з тымі, хто быў асуджаны за крымінальныя злачынствы. Усе гэтыя аповеды вельмі аптымістычныя: героі “усвядомілі свае памылкі” і “выправіліся” або ўжо стяць на “шляху выпраўлення”. Але тое-сёе ў іх аповедах насцярожвае: некаторыя з іх раптам сталі шчодрымі спонсарамі і ахвярадаўцамі для "дабрачынных фондаў".
Апублікавана ў
Рознае
Чацвер, 26 Люты 2026
Працаўнікі Міністэрства надзвычайных сітуацый хадзілі па хатах на Віцебшчыне і фатаграфавалі людзей і памяшканні без дазволу.
Падчас рэйдаў у жыхароў не пыталіся згоды на здымкі, а на спробы задаць пытанні людзі сутыкаліся з ціскам і патрабаваннямі назваць свае дадзеныя. У атмасферы страху многія аддаюць перавагу маўчаць, нават калі іх правы відавочна парушаюцца.
Апублікавана ў
Рознае