Серада, 11 Люты 2026
У Віцебску “падвояць” лядовы палац
Да наяўнага Палаца спорта, адчыненага ў 1999 годзе, прыбудуюць у паўтары разы большую па плошчы "Витебск-арену", дзе ўласна лядовая арэна разлічана на 4,2 тысячы гледачоў ( тая, што ёсць у “старым” будынку, змяшчае 1900 гледачоў). Колькі новы гмах будзе каштаваць бюджэту, гараджанам не кажуць. Віцябляне адзначаюць, што цяпер у горадзе побач апынуліся ажно тры “знакавыя” аб’екты сучаснасці: Плошча герба і сцяга і адразу два лядовыя палацы.
Апублікавана ў
Рознае