"Там умеюць - ламаць рукі-ногі, рваць сэрцы і дзіравіць страўнікі нават без лішняга дотыку"
Павел Севярынец распавёў пра катаванні за кратамі. Экс-палітзняволены, вызвалены 13 снежня 2025 г. і прымусова дэпартаваны з Беларусі, напісаў у Фэйсбуку: "З Мікалаем Статкевічам ня "здарыўся інсульт". Мікалая Статкевіча давялі да інсульта". І прыгадаў выпадак з уласнага турэмнага досведу, калі лекары на Акрэсціна "чакалі", пакуль у яго забаляць суставы.
Лецішча наваполацкага актывіста Андрэя Зуева так і не прадалі. Цяпер кошт зніжаны ў 5 разоў
Aбвесткі пра продаж з аўкцыёну дзвюх доляў у садовым доміку ў СТ «Хімік-1» каля Наваполацка з’явіліся на сайце «БелЮрЗабеспячэння» ў жніўні мінулага году. Поводле інфармацыі на сайце гандлёвай пляцоўкі, адна палова пабудовы належыць актывісту Андрэю Зуеву, другая - ягонай жонцы Таццяне. У 2024 годзе Андрэй Зуеў быў завочна асуджаны да 7 з паловай гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і да вялікіх матэрыяльных выплат. Зараз ён жыве ў вымушанай эміграцыі.