Кастрычніцкім судзе Віцебска 19 снежня 2022 года асудзілі Дзяніса Хаўханава паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Сняжана Кіндзеева асудзіла Дзяніса на адзін год і два месяца пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма. Дзяніс мае групу інваліднасці па слыху, таму ў працэсе ўдзельнічаў перакладчык з мовы жэстаў.

Апублікавана ў Суд

На пазачарговай сесіі Гарадоцкага раённага Савета дэпутатаў 18 студзеня было разгледжана кадравае пытанне. На пасаду старшыні Гарадоцкага райвыканкама аднагалосна была зацверджана дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 43-гадовая Ірына Палякова. Многія жыхары Гарадка лічаць, што яе пераход з дэпутацтва ў старшыні, ёсць «праява эгаізму» і «здрада» інтарэсаў дзясяткаў тысяч выбаршчыкаў, дзеля асабістай кар'еры.

Апублікавана ў Дзяржава

Вынікі працы Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў за 2022 год былі разгледжаныя 17 студзеня на паседжанні прэзідыума Рады гэтага аб'яднання, якім кіруе чалец Рады Рэспублікі Юры Дзяркач. У мерапрыемстве, якое прайшло ў аблвыканкаме, прынялі ўдзел абласная і гарадская ўлада, старшыні раённых, галіновых аб'яднанняў прафсаюзаў, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый вобласці. Радавыя члены прафсаюзаў на сходзе адсутнічалі.

Апублікавана ў Дзяржава

У нядзелю на гэтым тыдні аршанскі праваабронца і прафсаюзны дзеяч Васіль Бераснеў адзначыць Дзень народзінаў. 22 студзеня яму споўніцца 73 гады. Традыцыйна на гэты дзень Беаснеў збіраў калегаў па грамадскай дзейнасці, але ж зараз ён у зняволенні.

Апублікавана ў Палітвязьні

За 2022 год самазанятымі жыхарамі Віцебскага регіёна выплачана ў бюджэт каля 3 млн руб., што ў дзеючых цэнах больш як у 1,7 раза перавышае аб'ём паступленняў за 2021 год, калі фізічныя асобы, якія ажыццяўляюць дзейнасць па заяўнаму прынцыпу, папоўнілі даходы бюджэту амаль на Br1,5 млн. Павелічэнне паступленняў было дасягнута праз павелічэнне ў два разы ставак падатку.

Апублікавана ў Дзяржава

Пра чарговае пагаршэнне здароўя і максімальна кепскія умовы ўтрымання палітычнага дзеяча Мікалая Статкевіча паведаміла ў фэйсбуку ягоная жонка Марына Адамовіч.

Апублікавана ў Палітвязьні

Рашэннем суда Расонскага раёна Віцебскай вобласці 14 кастрычніка 2022 года відэаролік "КСЕНДЗ БАРОК - пра Лукашэнку і сатану, Папу Рымскага і пакаянне, свабоду і смерць", размешчаны на Yout з назвай "Жыццё-маліна", прызнаны экстрэмісцкім матэрыялам.

Апублікавана ў Свабода слова

За 12 месяцаў 2022 года судамі Віцебскай вобласці былі прызнаны 99 інфармацыйных рэсурсаў, якія на думку ўладаў  распаўсюджваюць экстрэмісцкія матэрыялы. За гэты час у рэпрэсіях супраць свабоды распаўсюджвання інфармацыі ў сетцы Інтэрнэт прынялі ўдзел суддзі 22 раённых судоў рэгіёна. У параўнанні з 2021 годам, колькасць матэрыялаў прызнаных экстрэмісцкімі засталіся на адным і тым жа ўзроўні.

Апублікавана ў Суд

Прысуд агучыў 5 снежня 2022 года суддзя Яўген Буруноў, які ў закрытым рэжыме асудзіў палітвязня Дзмітрыя Каханоўскага па ч. 3 арт. 352 («Неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй»), ч. 3 арт. 130 ("Распальванне іншай сацыяльнай варожасці або варожасці"), ч. 3 арт. 203-1 («Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных») Крымінальнага кодэкса. На пачатку студзеня палітвязень быў этапаваны ў Наваполацкую ПК №1.

Апублікавана ў Суд

На Віцебскім аддзяленні дарогі прапануюць узнагароду за выяўленне на шляхах старонніх людзей і інфармаванне аб гэтым МУС і аператыўнага персаналу аддзялення дарогі. Такі заклік да чыгуначнікаў і проста да "неабыякавых пільных" грамадзян з'явіўся на інфармацыйных рэсурсах аддзялення пасля навагодніх свят. Такім чынам на Віцебскім аддзяленні спрабуюць змагацца з магчымымі "дыверсантамі" і "правакатарамі", здольнымі разбурыць чыгуначную інфраструктуру. 

Апублікавана ў Дзяржава