23 верасня на 51-ай сесіі Савета па правах чалавека ААН адбыўся інтэрактыўны дыялог па прамежкавай абноўленай інфармацыі Вярхоўнага камісара аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Мерапрыемства было прадугледжанае рэзалюцыяй, прынятай Саветам 1 красавіка гэтага года.

Апублікавана ў Праваабаронцы

У бягучым годзе ў Віцебскай вобласці ў выніку няшчасных выпадкаў на вытворчасці загінулі 10 работнікаў, цяжкія траўмы атрымаў 51 чалавек. Рызыку траўміравання і гібелі на вытворчасці найбольш падвяргаліся вадзіцелі аўтамабіляў, жывёлаводы і дапаможныя рабочыя. Сярэдні ўзрост пацярпелых - 47 гадоў. Значны рост узроўню вытворчага траўматызму зафіксаваны на тэрыторыі Бешанковіцкага, Віцебскага, Лёзненскага, Міёрскага, Аршанскага, Пастаўскага, Шаркаўшчынскага, Шумілінскага раёнаў і Наваполацка.

Апублікавана ў Правы працоўных

Палітзняволенаму праваабаронцу Леаніду Судаленнку сёння, 23 верасня, спаўняецца 56 гадоў. 3 лістапада 2021 суддзя Салоўскі асудзіў Леаніда Судаленку да трох гадоў пазбаўлення волі. З 27 студзеня 2022 адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі №3, якая знаходзіцца ў п. Віцьба Віцебскай вобласці.

Апублікавана ў Праваабаронцы

Па рашэнні адміністрацыі Папраўчай калоніі №13 (Глыбокае, Віцебская вобласць) палітычны вязень Мікалай Станкевіч змешчаны ў ШІЗА. Пра гэта паведаміла жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч. Спагнанне палітык атрымаў за адмову прыбіраць прагулачны дворык.

Апублікавана ў Пэнітэнцыярная сыстэма

У першым палугоддзі праз суды Віцебскай вобласці прайшло 526 спраў аб накіраванні грамадзян у Лячэбна-працоўныя прафілакторыі. Пры гэтым суддзі далі згоду на прымусовае лячэнне ад алкагалізму ці наркаманіі ў дачыненні да 471 жыхара ці жыхаркі Віцебшчыны. Як “лякуюць” ад алкагалізму ці наркаманіі грамадзянаў у ЛПП, можна паглядзець тут, тут і тут.

Апублікавана ў ЛПП

Па ініцыятыве Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта і па рашэнні Віцебскага абласнога суда 25 мая пачаўся працэс ліквідацыі грамадскага аб’яднання "Самакіраванне і грамадства". Арганізацыя праіснавала больш за 11 гадоў і рэальна дапамагала мясцовым уладам, асабліва рэгіянальным Саветам дэпутатаў, развіваць мясцовае ўпраўленне і самакіраванне ўсімі даступнымі законнымі спосабамі. Нязменным кіраўніком арганізацыі быў палітык і грамадскі дзеяч Хрыстафор Жаляпаў. 

Апублікавана ў Суд

Суддзя суда Кастрычніцкага раёна Віцебска Ўладзімір Царыкаў 20 верасня разгледзеў адміністрацыйную справу ў дачыненні да жыхара Віцебска Сяргея Сясіцкага. Міліцыя палічыла, што ён правёў несанкцыянаванае ўладамі пікетаванні ў сябе дома праз вывешванне бел-чырвона-белых магніцікаў на дзверцах халадзільніка. Паколькі пікет з'яўляецца публічным мерапрыемствам, то суддзя палічыў, што ў дзеяннях Сясіцкім адсутнічае склад адміністрацыйнага правапарушэння і на гэтай падставе спыніў вядзенне па справе.

У ліпені-жніўні 2022 года шасцю судамі Віцебскага рэгіёна прызнана, што ў 21 інфармацыйным рэсурсе ёсць матэрыялы экстрэмісцкага зместу. Самым вядомым з парушальнікаў інфармацыйнага спакою краіны сталі рэсурсы "Хартыя 97". 

Апублікавана ў Суд

Камітэт дзяржаўнай бяспекі 15 верасня абнавіў спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці". Сярод 8 новых беларускіх “тэрарастаў” у спіс трапілі два жыхара Віцебскага рэгіёна. Гэта палітвязні Павел Сакалоў і Аляксей Рэзнікаў. 

Апублікавана ў Палітвязьні

Вытворчасць прамысловай прадукцыі на Віцебшчыне ў студзені - жніўні 2022 года ўпала на 6,3% у параўнанні з тым жа перыядам у 2021 годзе. Адпаведна: валавы рэгіянальны прадукт паменшыўся на 2,7%, спажывецкія кошты падскочылі на 15,5%, падатковыя паступленні дадалі 12,8%. Пра гэта паведамляе Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Віцебскай вобласці. 

Апублікавана ў Дзяржава