У Менску 28 ліпеня адбыўся XII зьезд Свабоднага прафсаюзу Беларускага. Старшынём СПБ  на альтэрнатыўнай аснове быў абраны Мікола Шарах, які раней зьяўляўся намесьнікам старшыні СПБ па Віцебскай вобласьці.

Апублікавана ў Правы працоўных

Напрыканцы ліпеня на сайце realt.by зьявілася абвестка аб продажы бацькоўскай хаты Уладзімера Караткевіча ў Воршы. Менавіта ў гэтым доме Караткевіч напісаў сваё славутае “Дзікае паляваньне караля Стаха”. Аршанскія актывісты прапануюць усёй грамадой выкупіць дом і зрабіць у ім культурніцкую пляцоўку.

Апублікавана ў Культурныя правы

Як паведамлялася, нядаўна арганізатар «Рускіх маршаў» і кандыдат у прэзыдэнты Расеі Аляксандр Бабурын стварыў у Беларусі палітычны рух для «паскарэньня інтэграцыі». Удзел у сумнеўным мерапрыемстве ўзялі прадстаўнікі ЛДПБ, «Гавары праўду», камуністы і шэраг чарнасоценных арганізацыяў накшталт «Румола». Адметна, што ўдзельнічалі і прадстаўнікі віцебскага праваслаўнага духавенства.

Апублікавана ў Рознае

Удзельнікі грамадзкай ініцыятывы «Кабылякі. Расстраляныя ў Воршы» пабывалі на прыёме ў старшыні райвыканкаму Аляксандра Пазьняка, каб дамовіцца пра зьмест раней абяцанай уладамі мэмарыяльнай шыльды на месцы сталінскіх расстрэлаў. Пазьняк пацьвердзіў гатоўнасьць яе ўстанавіць, але з умовай: ён выказаў пажаданьне, каб быў прыбраны «народны мэмарыял», створаны сваякамі загінулых. Сярод актывістаў пачаліся спрэчкі: ці варта прымаць дапамогу ад уладаў такім коштам.

Эканамічны суд Віцебскай вобласці 29 чэрвеня пачаў конкурснае вядзенне справы аб банкруцтве Глыбоцкага раённага спажывецкага таварыства (райпа). Паводле апошніх дадзеных у райпа працавала 98 чалавек.

Апублікавана ў Суд

У Віцебскай абласной навукова-тэхнічнай бібліятэцы ў межах праекту «Навука не ў сабе» прайшла лекцыя «Zero waste – новае рашэньне для складанай праблемы». Супрацоўніца «Цэнтру экалягічных рашэньняў» і кіраўніца праекту «Зялёная мапа» Марыя Сума пазнаёміла віцебчукоў з канцэпцыяй «Нуль адкідаў», якую яна спрабуе прасоўваць у Беларусі.

Апублікавана ў Экалёгія

Судовыя выканаўцы 18 ліпеня арыштавалі частку маёмасьці Свабоднага прафсаюзу Беларускага з офіса першаснай арганізацыі працоўных заводу “Полацак-Шкловалакно”. Патрабаваньні да прафсаюзу выстаўленыя адміністрацыяй прадпрыемства і зьвязаныя зь вяртаньнем судовай пошліны за разгляд справы пра забарону страйку. Арыштаваная і забраная маёмасьць ацэненая ў 85 рублёў.

Апублікавана ў Правы працоўных

Са скаргай на неправамерныя дзеяньні службовых асоб у суд Кастрычніцкага раёну зьвярнуўся праваабаронца Валер Місьнікаў. Пазоўнік прасіў аднавіць яго правы і законныя інтарэсы, парушаныя мэдыкамі Віцебскага абласнога клінічнага цэнтру псыхіятрыі і наркалёгіі (ВАКЦПіН). Аднак пасьля шэрагу паседжаньняў судзьдзя Алеся Жарыкава 23 ліпеня вынесла пастанову: у задавальненьні пазову адмовіць.

Апублікавана ў Суд

Віцебскія сябры дэмакратычных партыяў акрэсьлілі супольны плян дзеяньняў. Праведзеная 18 ліпеня сустрэча папярэднічала заплянаванаму на жнівень кругламу сталу, тэмай якога стане ўзгадненьне дакумэнту па ўнясеньні зьменаў і дапаўненьняў у Выбарчы кодэкс.

Апублікавана ў Выбары

Копіі сваіх лістоў, дасланых начальнікам КДБ па Віцебскай вобласьці і СІЗА №2 Віцебску,  старшыня абласной рады партыі БНФ Кастусь Смолікаў разьмясьціў у Фэйсбуку. Як патлумачыў актывіст карэспандэнту ВВ, зьвярнуцца ў гэтыя ўстановы вырашыла грамадзкая ініцыятыва «Хайсы» (сябрам якой ён таксама зьяўляецца), але было прызнана, што лепш, калі калі ліст будзе ад імя лідэра БНФ, зарэгістраванай арганізацыі.