Абразай суд Віцебскага раёна палічыў рэпост у «Одноклассниках» карцінкі з выявай Лукашэнкі і выказваннямі, якія былі расцэнены як «негатыўныя». Паводле прысуду суддзі Міхаіла Зубені, жыхар вёскі Лужасна Сяргей Мельнікаў «публічна, у непрыстойнай форме абразіў прэзідэнта». Суд адбыўся 28 сакавіка, рэпост, за які асудзілі мужчыну, быў зроблены 19 чэрвеня 2023г. Цяпер ён мусіць кампенсаваць  выдаткі  за паслугі абаронцы ў суме 44 рублі, а таксама суд пастанаваў канфіскаваць у Мельнікава мабільны тэлефон і пакінуць пад арыштам сістэмны блок кампутара, забраны падчас ператруса ў жытле асуджанага.

Апублікавана ў Суд

Гэтую навіну са спасылкай або на тэлеграм-канал МУС,  або на БЕЛТА перадрукавала абсалютная большасць дзяржаўных  СМІ Віцебскай вобласці. Прычым у варыянце публікацыі яе з БЕЛТА навіна захоўвае аб'ектыўны падыход: паведамленне ў газеце «Лепельскі край» называецца «Задержали наркозависимого с большим арсеналом оружия». Іншыя мясцовыя інтэрнэт-выданні падкрэслілі, што гэта быў «экстрэміст», які «пісаў паведамленні ў дэструктыўныя Тэлеграм-каналы». Навошта гэта зроблена?

Апублікавана ў Дзяржава

Суддзя суда Ушацкага раёна Вольга Лаюшка за распаўсюд “экстрэмісцкіх” матэрыялаў у сацыяльнай сетцы пакарала штрафаў у 1200 рублёў Алесю Рэвутаву.

Апублікавана ў Суд

Згодна з пастановай Савета Міністраў, 20 красавіка, пройдзе рэспубліканскі суботнік, на якім жыхары вобласці будуць працаваць на сваіх працоўных месцах або ажыццяўляць добраўпарадкаванне тэрыторый населеных пунктаў і сацыяльных і іншых аб'ектаў. Заробленыя падчас суботніка грашовыя сродкі пойдуць на рэалізацыю розных праектаў у асноўным на будаўніцтва, рэканструкцыю і аднаўленне мемарыяльных комплексаў прысвечаных апошняй сусветнай вайне.

Апублікавана ў Дзяржава

Суддзя суда Дубровенскага раёна Ігар Татаеў 8 красавіка за распаўсюджванне публікацый «экстрэмісцкага» зместу ў сацыяльнай сетцы арыштаваў на трое сутак інжынера льнозавода Андрэя Марачова.

Апублікавана ў Суд

Віцебскія гарадскія актывісты звярнуліся да чыноўнікаў мясцовага выканкама з петыцыяй №5792, у якой паведамляюць аб тым, што «Юбілейны» мост у Віцебску праз раку Віцьба знаходзіцца ў небяспечным тэхнічным стане і патрабуюць ад уладаў у найкарацейшыя тэрміны выканаць яго капітальны рамонт. Зварот да ўладаў пакуль падпісала 19 гараджан.

Апублікавана ў Дзяржава

Суддзя суда Дубровенскага раёна Ігар Татаеў 3 красавіка за распаўсюджванне «экстрэмісцкіх» публікацый у сацыяльнай сетцы аштрафаваў на 400 рублёў непрацуючую жыхарку раённага цэнтра Наталлю Старавойтаву.

Апублікавана ў Суд

Са статыстыкі судовай практыкі за 2023 год вынікае нездавальняючая работа дзяржаўных органаў і арганізацый па ахове правоў і законных інтарэсаў малалетніх і непаўналетніх дзяцей, якія жывуць у Віцебскай вобласці.

Апублікавана ў Суд

Суддзя суда Міёрскага раёна Ірына Яскевіч 10 красавіка за парушэнне парадку арганізацыі і правядзення пікету арыштавала на 15 сутак былога палітвязня мясцовага жыхара Сяргея Васільева. Раней арыштаваны быў судзімы па арт. 367 КК (Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) і быў пакараны абмежаваннем волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на 3 гады.

Апублікавана ў Суд

Суддзя суда Браслаўскага раёна Аляксандр Вязіцкі 28 сакавіка за не дазволены ўладамі пікету ў сацыяльнай сетцы аштрафаваў на 4000 рублёў кіроўцу пагрузчыка Мікалая Кашкуру.

Апублікавана ў Суд