Зьмітра Лупача зноў аштрафавалі – ён прынёс у суд двухмэтровы чэк
Судзьдзя Глыбоцкага раённага суду Андрэй Тарасевіч аштрафаваў журналіста-фрылянсэра Зьмітра Лупача на 35 базавых велічыняў, што складае амаль 900 беларускіх рублёў, перадае служба маніторынгу Беларускай асацыяцыі журналістаў. У суд журналіст прынёс павялічаны ў дзясяткі разоў квіток аб аплаце папярэдняга штрафу.
Глыбоцкага журналіста аштрафавалі на 805 рублёў
35 базавых велічынь прысудзіў судзьдзя Глыбоцкага райсуду Андрэй Тарасевіч незалежнаму журналісту з Глыбокага Зьмітру Лупачу. Зьмітра судзілі ў новым будынку Глыбоцкага суду, які адкрылі некалькі дзён таму.
Віцебскі абласны суд адхіліў касацыйную скаргу журналіста з Глыбокага
На паседжаньні суду ў Віцебску 25 кастрычніка скаргу незалежнага журналіста адхіліла судзьдзя Сьвятлана Іванова. Зьміцер Лупач быў нязгодны з прысудам, які вынес яму судзьдзя Глыбоцкага райсуду Андрэй Тарасевіч 6 кастрычніка.
Глыбоцкую газэту “Прэфект-інфо” аштрафавалі за парушэньне закону аб рэкляме
Штраф памерам 25 базавых велічынь прысудзіў судзьдзя Глыбоцкага суду Андрэй Тарасевіч. Падставай для спагнаньня стаў пратакол, складзены супрацоўніцай упраўленьня гандлю і паслуг Віцебскага аблвыканкаму Жаннай Лістападавай. У пратаколе пазначана, што ў адным з нумароў газэты за кастрычнік мінулага году былі дапушчаныя некалькі парушэньняў Закону аб рэкляме.
Глыбоцкая газэта “Прэфект-інфо” – на мяжы закрыцьця
Штраф у памеры 25 базавых велічынь (3 млн. 750 тыс.) судзьдзя Глыбоцкага суду Андрэй Тарасевіч прысудзіў прыватнаму прадпрыемству “Прэфект-інфо” за парушэньне закону аб рэкляме. Гэтае прадпрыемства з 2009 году выдавала рэклямную газэту “Прэфект-інфо”, заснавальнікам якой зьяўляецца актывіст кампаніі “Гавары праўду” Яраслаў Берніковіч, а галоўным рэдактарам – сябра аргкамітэту па стварэньні партыі БХД Зьміцер Лупач.