За пікет у аддзяленні міліцыі ўлады пакаралі штрафам жыхара Оршы
Суддзя суда Сенненскага раёна Наталля Барысавец 6 верасня за праведзенае пікетаванне, не дазволенае ўладамі, аштрафавала на 2220 рублёў зваршчыка Вячаслава Яхнавецкага.
Алену Каваленку аштрафавалі за фотаздымкі пратэстаў 2020 года. На суд яна не з’явілася
Былой жонкі вядомага віцебскага актывіста Сяргея Каваленкі ўжо не было ў Беларусі, калі суддзя Першамайскага райсуду Міхаіл Юрчанка аштрафаваў жанчыну на 2590 руб. за фотаздымкі з пратэстаў 2020г., размешчаныя на яе старонцы ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте». Ён прызнаў Алену Каваленку вінаватай у «несанкцыянаваным пікетаванні» паводле арт. 24.23 КаАП.
Улады арыштавалі расіяніна за нашэнне кепкі з выявай герба «Пагоня»
Суддзя суда Гарадоцкага раёна Ганна Гурынава арыштавала грамадзяніна Расійскай федэрацыі Віктара Мішчанку на двое сутак за тое, што ён правёў пікетаванне ў Гарадку без дазволу мясцовага райвыканкама.
За недазволены пікет улады пакаралі арыштам жыхара Наваполацка
Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 8 верасня прыняла пастанову пакараць арыштам на 15 сутак Мікалая Юрцэвіча за тое, што ён правёў у сацыяльнай сетцы пікетаванне, на якое не атрымаў дазвол ад мясцовага гарадскога выканкама.
Жыхарку Наваполацка аштрафавалі за фотаздымак сабачкі: суд вырашыў, што гэта быў «пікет»
Стаў вядомы працяг гісторыі ціску на сям’ю Грудніцкіх. Наваполацкага лекара-стаматолага Аляксандра Грудніцкага двойчы асудзілі на 15 сутак, ягоную жонку Аллу Грудніцкую двойчы аштрафавалі. Прычым апошні штраф, які прысудзіла суддзя Наваполацкага гарсуду Зінаіда Балаболава, складае ажно 3700 рублёў – 100 базавых велічынь. Апрача гэтага, у жанчыны забралі два тэлефоны – у заклад, каб змусіць яе сплаціць абодва штрафы, агульная сума якіх – 4810 рублёў.
За «экстрэмізм» і недазволены пікет улады буйна аштрафавалі жыхара Сянно
Суддзя суда Сенненскага раёна Іна Досава 6 ліпеня за распаўсюд "экстрэмізму" ў сацыяльных сетках і правядзенне масавае мерапрыемства аштрафавала на 1850 рублёў мясцовага жыхара Паўла Якубовіча.
Наваполацкага лекара-стаматолага Аляксандра Грудніцкага двойчы асудзілі на 15 сутак
Сталі вядомыя падрабязнасці яго затрымання, якое адбылося 16 жніўня ( паводле ранейшых звестак, Грудніцкі быў затрыманы 21 жніўня). У той дзень лекар з жонкай вярнуліся з замежнага падарожжа, куды выправіліся ў самым пачатку жніўня. 22-га жніўня Аляксандр Грудніцкі мусіў выйсці на працу пасля адпачынку, аднак пацыенты яго не дачакаліся, бо на той час ён ужо знаходзіўся пад арыштам.
За пікет у сацыяльных сетках і распаўсюд «экстрэмізму» ўлады арыштавалі будаўніка з Масквы
Суддзя суда Полацкага раёна і г. Полацка Уладзімір Бясецкі 16 жніўня за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў у сацыяльных сетках і недазволенае ўладамі пікетаванне арыштаваў на 25 сутак жыхара аграгарадка Гараны, бацьку траіх непаўналетніх дзяцей, які працуе будаўнікам у маскоўскай кампаніі Вадзіма Берднікава.
За пікет і распаўсюд “экстрэмізму” ўлады арыштавалі наваполацкую прадпрымальніцу
Суддзя суда Наваполацка Сняжана Калінічэнка 10 жніўня пастанавіла арыштаваць на 20 сутак мясцовую прадпрымальніцу ўладальніцу Студыі касцюміраванай выявы MAGIC WOOD Алену Зуброву. На думку суддзі, яна правяла ў сацыяльных сетках не дазволены ўладамі пікет і віртуальна распаўсюдзіла «экстрэмісцкія» матэрыялы.
Браслаўскія ўлады арыштам на 10 суток пакаралі жыхара беларускай сталіцы
Суддзя суда Браслаўскага раёна Вольга Пракопчык 5 ліпеня пастанавіла арыштаваць на 10 сутак жыхара Мінска Андрэя Круглова якому ўлады паставілі ў віну распаўсюджванне ў сацыяльных сетках "экстрэмісцкіх" матэрыялаў.