Раённыя арганізацыі БП "Белая Русь" адсутнічаюць на сайце Вітаблвыканкама як зарэгістраваныя палітычныя структуры
У Віцебску 9 жніўня ўручылі пасведчанні аб дзяржаўнай рэгістрацыі 25 раённым аддзяленням Беларускай партыі "Белая Русь". Аднак на сайце Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, раённыя арганізацыі БП "Белая Русь" адсутнічае ў спісе, у якім пералічаны ўсе 200 дзейныя або ліквідаваныя арганізацыйныя структуры беларускіх палітычных арганізацыяй.
Жыхары Віцебскай вобласці праявілі абыякавасць да стварэння партыі "Белая Русь"
З пачатку 2023 года ў дзяржаўных СМІ Віцебскай вобласці была арганізаваная прапагандысцкая істэрыка з нагоды стварэння наменклатурнай, па сутнасці, палітычнай партыі «Белая Русь». Гэтую кампанію праводзіў у жыццё цвёрдай бюракратычнай рукой кіраўнік абласной грамадскай арганізацыі “Белая Русь" і па сумяшчальніцтве старшыня аблсавета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў. Аднак насельніцтва вобласці паставіліся індыферэнтна да чарговага праекту ўладаў змяніць пратэстныя настрой грамадства шляхам стварэння масавай пра-рэжымнай партыі. Такі вынік можна лічыць рэпутацыйнай паразай Уладзіміра Цярэнцьева і паставіць, хутчэй за ўсяго, крыж на яго далейшай палітычнай кар'еры.
Віцебскі лідар ЛДПБ негатыўна выказаўся пра апазіцыйныя партыі
Старшыня Віцебскай абласной арганізацыі ЛДПБ Ігар Цеплякоў падзяліўся сваім меркаваннем пра законапраект «Аб зменах у законах па пытаннях дзейнасці палітычных партый і іншых грамадскіх аб’яднанняў». На ягоную думку, дзейнасць палітычных партый не павінна дэстабілізаваць абстаноўку ў краіне, «як адбылося ў 2020-м годзе». Без спасылак на хоць якія крыніцы і не называючы канкрэтных грамадскіх утварэнняў, Цеплякоў заяўляе, што «шэраг партыяў, якія займалі радыкальную ў адносінах да ўладаў пазіцыю, спрабавалі «расшатаць рэжым», а фактычна ішлі супраць дзяржаўнага ладу», падпарадкуючыся «замежным «замоўнікам» смуты».
Апублікаваны праект зменаў у законы "Аб грамадскіх аб’яднаннях" і "Аб палітычных партыях"
Напярэдадні Новага года ўрад Беларусі ўнёс у парламент законапраект аб змяненні законаў “Аб грамадскіх аб’янаннях" і "Аб палітычных партыях”. Гэты праект значна ўскладняе ўмовы існавання палітычных партый (у тым ліку прадугледжаная іх перарэгістрацыя). Для грамадскіх аб’яднанняў праект уводзіць як некаторыя пазытыўныя тэхнічныя новаўвядзенні, так і некаторыя новыя негатыўныя нормы (але агульная перарэгістрацыя грамадскіх аб’яднанняў не абвяшчаецца).