Суд Глыбокага адклаў вынясеньне выраку абвінавачаным у незаконнай міграцыі
29 чэрвеня ў Глыбокім працягнуўся судовы разгляд справы аб арганізацыі незаконнай міграцыі, у якой абвінавачваюць дваіх грамадзян Беларусі і англічаніна Алана Сьміта. Хоць на ранейшым судовым паседжаньні ўжо прагучала апошняе слова падсудных, вырак, абвяшчэньня якога чакалі, аб'яўлены ня быў. Судзьдзя заявіў пра новавыяўленыя акалічнасьці і вярнуў разбор справы на этап судовага сьледзтва.
У Глыбокім завяршаецца судовы разбор справы пра незаконную міграцыю
Кожны з падсудных, англічанін Алан Сьміт і двое грамадзян Беларусі, прамовіў сваё апошняе слова. Перад тым пракурор запатрабаваў для брытанскага падданага 6 гадоў зьняволеньня, для беларускіх грамадзян – па 5 гадоў. Судзьдзя абвясьціў перапынак да 10-й раніцы 29 чэрвеня.
Брытанскі падданы зрабіў заяву ў беларускім судзе
За восем месяцаў знаходжаньня за кратамі ў Беларусі Алан Сьміт упершыню змог зрабіць заяву. Празь перакладчыка. Заява ў Глыбоцкім райсудзе зацягнулася амаль на ўвесь дзень судовага разбору ў чацьвер, 8 чэрвеня. Сьміт зважыў на грубыя парушэньні беларускім сьледзтвам яго права на юрыдычную абарону і заявіў пра сваю невінаватасьць.
У Глыбокім распачаўся суд над грамадзянінам Вялікай Брытаніі
Апроч англічаніна Алана Пола Сьміта, на лаве падсудных апынуліся двое грамадзян Беларусі. Усіх траіх абвінавачваюць у арганізацыі незаконнай міграцыі, нібыта зьдзейсьненай групай асобаў паводле папярэдняй змовы. Згодна з часткай 2 артыкулу 371¹ Крымінальнага кодэксу абвінавачаным пагражае зьняволеньне тэрмінам ад трох да сямі гадоў.
Суд як адзіная магчымасьць для брытанскага падданага даказаць сваю невінаватасьць
Найбліжэйшым часам у Глыбоцкім раённым судзе адбудзецца разгляд справы грамадзяніна Вялікай Брытаніі Алана Сьміта. Зараз гэта адзіны брытанец ў Беларусі, у дачыненьні да якога расьсьледаваная і адпраўленая ў суд крымінальная справа. Тым ня менш ягоная жонка Магда Валінска ўпэўненая, што Алан ня зьдзейсьніў ніякага злачынства, і верыць у хуткае вызваленьне мужа.