Браслаўскія ўлады арыштам на 10 суток пакаралі жыхара беларускай сталіцы
Суддзя суда Браслаўскага раёна Вольга Пракопчык 5 ліпеня пастанавіла арыштаваць на 10 сутак жыхара Мінска Андрэя Круглова якому ўлады паставілі ў віну распаўсюджванне ў сацыяльных сетках "экстрэмісцкіх" матэрыялаў.
Замест сучаснага інтэлектуальнага фестываля «Справа» у Чашніцкім раёне правялі рамесніцкі фэст
Фестываль «Справа» з 2017г. ладзілі ў вёсцы Белая Царква энтузіясты, захопленыя ідэяй сабраць у гэтай маляўнічай мясціне музыкаў, мастакоў, архітэктараў, дызайнераў і гледачоў – аматараў прыгожага і незвычайнага. Тут ладзілі кінапаказы і канцэрты на плавучай сцэне, у разбуранай царкве гучалі музыка і спевы, ахвотныя трапіць на фэст загадзя куплялі квіткі, каб правесці два дні ў незвычайнай абстаноўцы... Селета арганізатары абвясцілі, што імпрэза адмяняецца, не называючы прычынаў. Найхутчэй, проста не атрымалі дазволу на правядзенне мерапрыемства, дзе заўсёды збіраецца вольная творчая моладзь... У тым самым месцы ўлады арганізавалі ўласны фестываль, які назвалі «Добрая справа». І ён блізка не быў падобны да таго, што тут бывала раней.
Гарвыканкам адмовіўся назваць адну з вуліц Віцебска імем Генадзя Бураўкіна
Адмову атрымалі складальнікі петыцыі, якія звярталіся да гарадскіх уладаў з просьбай або перайменаваць адну з вуліц абласнога цэнтра, або назваць імем Генадзя Бураўкіна новую вуліцу. У лісце, падпісаным, намеснікам старшыні гарвыканкама Паўлам Манаком, прызначаным на гэтую пасаду два з паловай месяцы таму, гаворыцца, што больш мэтазгодна ўшанаваць памяць выбітнага паэта і грамадскага дзеяча ў Менску, Полацку ці Расонах. Маўляў, з гэтымі населенымі пунктамі найбольш цесна звязаны яго жыццёвы і творчы шлях.
Палітзняволены Дзмітрый Юртаеў працягвае пісаць вершы нават у віцебскай калоніі
Дзіцячы паэт і празаік, пераможца конкурсу "Пісьменнікі — дзецям", выкладчык прыватнай школы "Смарт скул" быў накіраваны ў калонію «Віцьба», каб адбываць пакаранне, прысуджанае яму 29 красавіка 2023 г. у Мінгарсудзе. Справу разглядала суддзя Анжэла Касцюкевіч. Яна прызнала Дзмітрыя Юртаева вінаватым паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса (Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) і арт. 130 Крымінальнага кодэкса (Распальванне варожасці ці варажнечы) і асудзіла да 2-х гадоў пазбаўлення волі. 24 сакавіка 2023г. беларуская праваабарончая супольнасць прызнала яго палітычным зняволеным.
У Глыбоцкай ПК-13 запланаваны капітальны рамонт турэмнага корпуса – помніка архітэктуры. За 1 775 227 рублёў
Абвестка пра тое, што Глыбоцкі УКС шукае падрадную арганізацыю для рамонтных работ з мадэрнізацыяй вадаправода, каналізацыі, цеплапункта, электрасетак, і пажарнай сігналізацыі размешчана на сайце дзяржзакупак. З апісання вынікае, што рамонт прадугледжвае замену даха, сістэму вонкавага вадасцёка, а таксама рэстаўрацыю фасадаў і замену франтонаў на асобных участках турмы, якая часткова месціцца ў колішнім жылым корпусе Беразвецкага кляштара базыльянаў, помніку архітэктуры 18-га стагоддзя.
Палітвязня Ягора Лянкевіча будуць судзіць у Наваполацкай ПК-1
У наваполацкай калоніі ён адбывае пакаранне, прысуджанае паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (Удзел у масавых беспарадках) і арт. 342 Крымінальнага кодэкса ( Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Лянкевіча асудзілі за гэта да 5 з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Кіраўніцтва ўстановы ініцыявала судовы працэс дзеля вырашэння пытання наконт пераводу хлопца 2001г.н. на турэмны рэжым. Суд прызначаны на 5 верасня.
Улады арыштавалі пастаўскага распаўсюджвальніка «экстрэмізму» і канфіскавалі ягоны тэлефон
Суддзя суд Пастаўскага раёна Анатоль Карытка 23 чэрвеня за распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў арыштаваў на 7 сутак мясцовага 42-гадовага жыхара Дзяніса Цыбульскага. Раней Цыбульскі затрымліваўся ў межах крымінальнай справы за ўдзел у пратэстах у Менску.
Віцебскі аблвыканкам выдаткоўвае 150 000 на афармленне інтэр’ераў свайго будынка
Пра тое, што яшчэ ў за 5 500 рублёў была выраблена праектная дакументацыя, а цяпер установа шукае падрадчыкаў на выкананне работ па абнаўленні інтэр’ераў за 150 000 рублёў, паведамілі Народныя Навіны Віцебска.
У Браслаўскім раёне крадуць усё, што заўгодна, нават цыстэрны
Вынікі нагляднай дзейнасці Браслаўскай пракуратуры сведчаць пра тое, што сельгаспрадпрыемствы раёна не прымаюць належных мер па захаванні маёмасці.
Шаркаўшчынскі галоўны ідэолаг заклікала падчас “Яблычнага фэсту” раздзявацца і працаваць. Бо будзе вельмі цікава
У Шаркаўшчынскім раёне, па традыцыі ў жніўні праходзіць “Яблычны фэст”, прымеркаваны да яблычнага спасу і ладзіцца на сядзібе вядомага мясцовага селекцыянера Івана Сікоры ў вёсцы Алашкі.