Віцебскаму тэлеканалу, дзе працаваў палітвязень Вячаслаў Лазараў, далі папярэджанне «за парушэнне заканадаўства аб СМІ»
Міністэрства інфармацыі вынесла афіцыйнае папярэджанне ТАА «Наше ТВ», але ў чым сутнасць правапарушэння, у тэлеграм-канале ведамства не паведамляецца. ААТ «Наше ТВ» з“яўляецца заснавальнікам тэлепраграмы«РУ.ТВ». Да слова, некалькі гадоў таму відэааператарам на тэлеканале «Наше ТВ» працаваў Вячаслаў Лазараў – палітзняволены, якога затрымалі сёлета 9 лютага і вінавацяць паводле паводле ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага Кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). На думку следчых, Лазараў супрацоўнічаў з «Белсатам» - замежным СМІ, абвешчаным у Беларусі экстрэмісцкім фарміраваннем.
Спецдакладчыца ААН па Беларусі: "Сітуацыя з правамі чалавека катастрафічная"
Спецыяльная дакладчыца ААН па Беларусі Анаіс Марэн прадставіла свой новы даклад на 53-й сесіі Савета ААН па правах чалавека (СПЧ). Яна адзначыла, што сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі "катастрафічная і толькі пагаршаецца".
Улады арыштавалі жыхара Новалукомля за фатаграфію на фоне «Жывемабіля»
Суддзя суда Чашніцкага раёна Таццяна Заруба 20 чэрвеня пакарала арыштам на 15 сутак Ігара Муравіцкага. Па версіі ўладаў "правапарушальнік" правёў у сацыяльных сетках пікет, на які не атрымаў дазволу ў чыноўнікаў мясцовага райвыканкама, а падчас масавага мерапрыемства выказваў свае грамадска-палітычныя інтарэсы.
Па ініцыятыве ўлад трэць школ Віцебшчыны вярнуліся ў часы СССР
За апошнія чатыры гады з 350 сярэдніх навучальных устаноў Віцебскай вобласці больш за сто ўжо набылі імёны выдатных людзей. У асноўным гэта ваенныя або партызаны ВАВ, якія атрымалі званні героя Савецкага Саюза. Толькі ў Віцебску каля двух дзясяткаў школ носяць імёны савецкіх мілітарыяў. Для параўнання. З 425-ці школ Смаленскай вобласці "гераічнымі" з'яўляюцца толькі 17 навучальных устаноў.
За лагатып «Белсату» ўлады арыштавалі на 10 сутак шматдзетнага бацьку
Суддзя суда Докшыцкага раёна Вячаслаў Елісеенка 22 чэрвеня пастанавіў арыштаваць на 10 сутак механізатара ААТ "Барсучанка" Ігара Пашкевіча. Вяртанне бацькі з кароткатэрміновага зняволення будуць чакаць жонка і чатыры малалетнія дзіцяці.
Сацыяльныя сеткі сайта “Вольнае Глыбокае” прызналі экстрэмісцкімі
30 чэрвеня адбылося чарговае папаўненне спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў. На гэты раз у яго трапілі сацыяльныя сеткі сайта “Вольнае Глыбокае”. Старонка ва «Укантакце» «Volnaye Hlybokaye» і Instagram-старонка «Вольное Глубокое». Як вядома, папулярную ў рэгіёне газету “Вольнае Глыбокае” яе заснавальнік Уладзімір Скрабатун закрыў з-за эканамічных праблемаў два гады таму, і з 1 студзеня 2021 года ў Віцебскай вобласці спыніўся яе выпуск.
У папраўчай калоніі №1 (Наваполацк) пазбавілі зняволеных магчымасці тэлефанаваць сваім родным і блізкім
Тым самым адміністрацыя наваполацкай калоніі парушыла законнае права зэкаў, на чатыры тэлефонныя званкі ў месяц і адзін відэазванок праз месэнджэр Skype (Viber). Некаторыя вязні не змаглі паразмаўляць са сваякамі ўжо больш за 20 дзён, што перашкаджае асуджаным падтрымліваць сацыяльныя сувязі і перавыхоўвацца.
У Віцебскай вобласці па крымінальных артыкулах ужо асуджаныя 7 дэпутатаў
Неяк растлумачыць гэты рэпутацыйны правал "народных абраннікаў" і якія арганізацыйныя меры плануе прыняць Віцебскі абласны Савет дэпутатаў для аднаўлення "палітычнай рэнаме" дэпутацкага корпуса перад выбарамі 2024 года, пакуль не зразумела.
Пастаўскія падлеткі ўдзельнічалі ў ваенна-гістарычных зборах у Расеі “Барадзіно-2023”
Яны сфатаграфаваліся на фоне партрэта Сталіна, а іх настаўнік гісторыі Аляксандр Кузняцоў кажа, што рады за падлеткаў, якія акунуліся ў паўармейскі асяродак і зразумелі, што такое будні салдата.
Улады адмовіліся замяніць пакаранне ўніяцкаму святару з Полацку з арышту на штраф
Суддзя Віцебскага абласнога суда Святлана Іванова 2 чэрвеня адхіліла скаргу святара Аляксандра Шаўцова на рашэнне суда Полацкага раёна і г. Полацка. Гэта азначае, што пастанова ад 26 траўня раённага суда застаецца без змены і Шаўцоў будзе вымушаны адбыць 15 арыштаў за распаўсюд у сацыяльных сетках “экстрэмісцкіх” матэрыялаў.