Ужо 95 дзён, як Марына Адамовіч не атрымлівае лістоў ад свайго мужы, палітзняволенага палітыка Мікалая Статкевіча. Устурбаваная ягоным лёсам, жанчына дасылала запыты ў Дэпартамент выканання пакаранняў і ў адміністрацыю глыбоцкай калоніі №13, дзе палітвязень адбывае пакаранне – 14 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах асаблівага рэжыму – прысуджанае яму паводле ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя масавых беспарадкаў).

З такімі праблемамі звярнуліся жыхары Віцебшчыны да кіраўніка вобласці Аляксандра Субоціна падчас прамой тэлефоннай лініі 13 траўня.

У беларускім Крымінальным кодэксе маецца артыкул 370 — «Здзек з дзяржаўных сімвалаў». Асобы, які дазволілі сабе непаважлівае стаўленне да дзяржаўнага сцяга, герба і гімна Беларусі, могуць быць пакараныя штрафам, папраўчымі работамі, арыштам і нават абмежаваннем і пазбаўленнем волі на тэрмін да 3 гадоў. ДзяржСМІ неаднаразова публікавалі гісторыі пра суды над нецвярозымі грамадзянамі, якія спрабавалі сарваць дзяржаўны сцяг з нейкага будынка, і гэта было кваліфікавана як здзек з дзяржаўнай сімволікі... Аднак фотаздымкі з учорашняга адзначэння Дня дзяржаўнага сцяга, герба і гімна ў некаторых рэгіёнах таксама можна лічыць доказамі падобнага злачынства – калі мясцовыя чыноўнікі так імкнуцца давесці сваю ідэалагічную адданасць, што гэта ператвараецца практычна ў непрыстойнае відовішча.

Апошнія гады ён упарта змагаўся з цяжкай хваробай, якая не пакінула ніводнага шанцу нават такому ўпартаму барацьбіту, як Хрыстафор Савельевіч. Цяжка пералічыць добрыя справы, зробленыя ім для Віцебска. Дзякуючы яму, былі створаны   арганізацыя «Самакіраванне і грамадства» і рэсурсны цэнтр, які дапамагаў ажыццяўляць разнастайныя дэамакратычныя ініцыятывы, працаваў Еўрапейскі клуб, дзе праходзілі сустрэчы з выбітнымі людзьмі, была ўшанаваная памяць Льва Сапегі на ягонай малой радзіме – у мястэчку Астроўна пад Віцебскам... Пералічыць зробленае за шмат гадоў вельмі цяжка, як і цяжка паверыць, што гэтага энергічнага, нават апантанага чалавека больш няма з намі.

Такімі нумарамі сустракае гасцей Шаркаўшчынская гасцініца, так бы мовіць «візітоўка» райцэнтра. Як піша сайт мясцовай раёнкі “Кліч Радзімы”, пастаяльцы вельмі часта абураюцца на ўмовы пражывання ў гасцініцы Шаркаўшчыны.

Скрушную карціну заспелі наведнікі мемарыялу, узведзенага ў памяць ахвяраў «сталінскіх» расстрэлаў каля вёскі Хайсы Віцебскага раёну. Невядомыя выламалі драўляныя крыжы, на якіх былі шыльды з прозвішчамі расстраляных, знішчылі ўказальнікі, па якіх можна было дайсці да ямін, дзе ў 2014 годзе былі знойдзены выкінутыя на паверхню чалавечыя парэшткі. Відавочна, што жалезныя апоры былі зрэзаны, жалезная шыльда з надпісам «Мамарыял «Хайсы» знята з балтоў, а рамка пагнута. На думку Яна Дзяржаўцава, стваральніка ініцыятывы «Хайсы- віцебскія Курапаты», гэта сведчыць пра арганізаваную дзейнасць уладаў дзеля знішчэння памяці пра гэтае месца масавых расстрэлаў.

Пасля гэтага жыхарам Віцебскай вобласці, якія па меркаванні інспектараў, быццам жывуць не па сродках, давядзецца даплаціць крыху больш за 631 тысячу беларускіх рублёў.

Суддзя суда Аршанскага раёна і г. Оршы Юлія Вяршыніна 5 мая разгледзела ў адкрытым судовым паседжанні справы аб адміністрацыйных правапарушэннях, прадугледжаных ч.1 арт.24.23 і ч.2 арт.19.11 КаАП у дачыненні да мясцовага жыхара Віталя Сытава. І знайшла, што ён цягам двух гадоў бесперапынна праводзіў недазволены ўладамі пікет і распаўсюджваў «экстрэмісцкія» матэрыялы. За гэтыя дзеі суддзя пакарала Віталя арыштам на 15 сутак і канфіскавала тэлефон.

Намесніца дырэктра філіялу «Витебские электрические сети» РУП «Витебскэнерго» па ідэалагічнай і сацыяльнай рабоце Вольга Гарбадзей пубічна заявіла карэспандэнтам навінавай праграмы «Витебский вестник», што з работнікамі, якіх асудзілі да арыштаў або штрафаў за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт.19.11 КаАП) і за «несанкцыянаванае пікетаванне» (арт.24.23), «працоўныя адносіны спынены».

12 траўня на базе Бягомльскага лясгаса адкрылі новую дрэваапрацоўчую лінію "Mebor". Кошт лініі складае 1 мільён 952 тысячы рублёў. Яна паступіла на вытворчасць са Славеніі.