Трое кіраўнікоў беларускай праваабарончай арганізацыі "Вясна" знаходзяцца ў зняволенні па фіктыўнай справе, ім пагражае ад 9 да 12 гадоў пазбаўлення волі. Суд Ленінскага раёна г. Мінска вынесе вердыкт па іх справе 3 сакавіка 2023 года. Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) тлумачыць, чаму абвінавачванні супраць Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча з'яўляюцца сфабрыкаванымі.

Святлану Стукаву, жонку актывіста Свабоднага Прафсаюзу Беларускага Віктара Стукава, затрымалі заўчора проста на працы. У райаддзеле міліцыі на яе склалі два адміністрацыйныя пратаколы – за нібыта несанкцыянаванае пікетаванне паводле арт 24.23 і за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў паводле ч.2 арт. 19.11. Праўда, вінаватасць жанчыны ў пікетаванні міліцыянты не спадзяваліся давесці, і таму ў суд трапіў толькі адзін пратакол. На думку Віктара Стукава, абвінавачанне жонкі ў распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў беспадстаўнае, і міліцэйскі пераслед ён лічыць помстай за актыўнасць у недзяржаўным прафсаюзе і за выразную грамадзянскую пазіцыю.

Начальнік аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства органамі крымінальна-выканаўчай сістэмы і прымусовага выканання Васіль Пашкоўскі прыняў удзел у прафілактычным мерапрыемстве ў лячэбна-працоўным прафілакторыі № 4 у Віцебску. На сустрэчы прысутнічалі крыху больш за сто часова былых алкаголікаў і наркаманаў.

Пытанні развіцця партыйнага праўладнага руху і работу грамадскіх арганізацый абмеркавалі ў Віцебску на пасяджэнні так званай Каардынацыйнай рады грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый вобласці.

Яна рыхтуецца у Варшаве, пад час якой удзельнікі выкажуць падтрымку палітзняволеным палітыкам Мікалаю Статкевічу і Паўлу Севярынцу.

На працягу лютага ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў былі дададзены больш як дзясятак розных інфармацыйных рэсурсаў, якія маюць дачыненне да Віцебшчыны – яны або створаны ў Віцебскай вобласці, або мясцовыя суды вынеслі пастановы папаўненне спісу.

Ураджэнец Шаркаўшчынскага раёну Ігар Сергяенка прыязджаў днямі на малую радзіму, дзе выступаў перад так званым раённым актывам – чыноўнікамі і прадстаўнікамі праўладных грамадскіх структур. Кіраўнік адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі – а гэтую пасаду спадар Сергяенка займае са снежня 2019г., прыйшоўшы туды з органаў КДБ – распавядаў землякам пра варожае атачэнне Беларусі і пра ўнутраных ворагаў, якія «могуць зрабіць чарговыя спробы дэстабілізаваць сітуацыю ў краіне падчас выбараў у 2024 годзе».

Жыхар Новалолацка Капшуль спыніў галадоўку 20 лютага. Стан яго здароўя здавальняючы, але мужчына дужа схуднеў. Галадоўкай, якую абвясціў 31 снежня, Аляксандр Капшуль дамагаўся ад адміністрацыі следчага ізалятара Гомеля выканання ўсіх нормаў і правілаў утрымання зняволеных.

Целы двух замежнікаў 24 лютага беларускія памежнікі знайшлі ў канаве пад вадой у Браслаўскім раёне. Адзін з іх пры сабе меў дакументы грамадзяніна Шры-Ланкі. Па дадзеных памежнікаў, з пачатку 2023 года ў памежных раёнах па розных прычынах загінулі восем мігрантаў.

Па рашэнні наваполацкай суддзі Вольгі Баліка палітзняволенага пінчука Алега Рубца ў чэрвені 2022 года перавялі на тры гады з калоніі ў следчую турму № 8 г. Жодзіна. У калоніі яго рэгулярга змяшчалі ў ШІЗА, а таксама ўтрымлівалі ў ПКТ.