У Браславе ўлады распіярылі новабуд з ліфтам, а ён не працуе
Як піша сайт "Браславская звезда", жыхары дома № 73, што па вуліцы Садовай у Браславе, скардзяцца на тое, што ў пяціпавярховым будынку не працуе ліфт. Больш за тое, ён ніколі не працаваў.
Актывіст БСДП Леанід Гаравы адбывае адміністрацыйны арышт. У яго праблемы са здароўем
Леанід Гаравы быў затрыманы 15 сакавіка пасля праведзенага ў яго дома ператрусу. 16 сакавіка над ім адбыўся суд, актывіста прызналі вінаватым у распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў. Падчас суду Гаравому стала кепска, у суд выклікалі хуткую дапамогу. Аднак на рашэнне суду гэта не паўплывала: Леаніда Гаравога асудзілі на 15 сутак.
У Віцебску масава звальняюць людзей, якія падпісваліся за вылучэнне Віктара Бабарыкі
Паведамленні пра звольненых на гэтай падставе паступаюць ад работнікаў розных гарадскіх прадпрыемстваў. Абсалютна розныя і пасады, якія займалі ўжо звольненыя – ад прыбіральшчыцы да начальніка цэха. Ад людзей не хаваюць, што «паступіў загад разабрацца». Апраўданняў пра тое, што ўлетку 2020года Віктар Бабарыка абвясціў збор подпісаў за свае вылучэнне на цалкам законных падставах, ніхто не слухае.
У Віцебскай вобласці асноўны вал зваротаў грамадзян звязаны з праблемамі ў ЖКГ
За 2022 год да мясцовых уладаў паступіла каля 40 тысяч зваротаў, што складае 4% ад усіх жыхароў Віцебскай вобласці. Аднак зваротаў, звязаных з дрэннай працы жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў 16 разоў больш.
За пікет улады аштрафавалі выкладчыка Полацкага ўніверсітэта
Суд Наваполацка 8 лютага прызнаў выкладчыка Полацкага дзяржуніверсітэта Аляксандра Камка вінаватым у правядзенні пікету, і пастанавіў падвергнуць адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе штрафу ў памеры 3700 рублёў.
У Воршы за некалькі дзён было затрымана і адміністрацыйна асуджана каля двух дзясяткаў чалавек
Цягам некалькіх дзён запар аршанская міліцыя праводзіла ператрусы і затрымлівала людзей за пасты ў сацыяльных сетках. У выніку рэйду яны залавілі як мінімум 12 чалавек у Воршы, і аднаго жыхара Сянно. Усім затрыманым мужчынам аршанскія суддзі прызначылі пакаранне ў выглядзе адміністрацыйнага арышту ад 10 да 15 сутак, а кожную жанчыну штрафавалі аднолькава на 1850 рублёў.
Штраф 70 “базавых” за графічную выяву сцяга Украіны і герба “Пагоня”
Як стала вядома, трэцяга сакавіка суддзя Суда Глыбоцкага раёна Андрэй Тарасевіч разгледзеў адміністрацыйную справу прадпрымальніка з Глыбокага Юрыя Татарыновіча і прысудзў яму штраф памерам 70 базавых велічыняў, што складае 2590 рублёў.
У Віцебскай вобласці пачасціліся выпадкі ўхілення ад прызыву на вайсковую службу
За няпоўныя 3 месяцы бягучага месяца 2023 года судамі Віцебскай вобласці было асуджана не менш за 20 маладых жыхароў рэгіёну па ч.1 арт. 435 (Ухіленне ад мерапрыемстваў па прызыву на вайсковую службу) КК РБ. Нягледзячы на тое, што ў апошнія гады судовая статыстыка па прысудах у дачыненні да "ўхілістаў" не публікуюцца, але як паказвае маніторынг, падобныя спрвы суды разглядаюць прыкметна часцей.
Наваполацкая калонія засталася без свайго кіраўніка
У папраўчай калоніі №1, дзе адбываюць свае тэрміны такія вядомыя асобы, як Віктар Бабарыка, Ігар Лосік і стрыечны брат Паўла Латушкі, мяняюць начальніка, даведалася «Зеркало». Выданню на падставе сведчанняў дзвюх не звязаных паміж сабой крыніц стала вядома, што Андрэй Пальчык, які раней кіраваў установай, больш не займае гэтую пасаду.
У Мёрскім раёне фіксуецца ўздым захворвання на каранавірус, зніжаюцца паказчыкі ў сельскай гаспадарцы і існуюць праблемы з палівам
У Навапагоскім сельсавеце Мёрскага раёна прайшоў так званы Дзень інфармавання насельніцтва з удзелам старшыні Мёрскага райвыканкама ды іншых чыноўнікаў. Кіраўнік Мёрскага раёна Ігар Кузняцоў на сустрэчы з супрацоўнікамі ААТ "Любінава" распавёў пра праблемы ў сельскай гаспадарцы раёна.