Вынесены прысуд па справе праваабаронцаў
Суддзя Марына Запаснік вынесла сёння ў Мінску жорсткія прысуды праваабаронцам «Вясны» за іх праваабарончую дзейнасць. Старшыні «Вясны» і нобелеўскаму лаўрэату Алесю Бяляцкаму — 10 гадоў калоніі. Намесніку старшыні «Вясны» і віцэ-прэзідэнту FIDH Валянціну Стэфановічу — 9 гадоў калоніі. Каардынатару кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзіміру Лабковічу — 7 гадоў калоніі. Праваабаронцу «Вясны» Дзмітрыю Салаўёву — 8 гадоў калоніі завочна.
Віцяблянаў палохаюць «атрутным парфюмам з Украіны»
Па групах у сацыяльных сетках і мэсэнджарах невядомыя асобы распаўсюджваюць паведамленні пра тое, што нібыта «жанчыны з Украіны» проста на вуліцы прапануюць набыць парфуму, а перад тым пратэставаць яе на пах. І нібыта тыя, хто гэта зрабіў, паміраюць на працягу некалькі гадзінаў. Маўляў, гэта «падарунак да 8 сакавіка» ад украінак жанчынам Беларусі і Расеі.
«Мой аб'ектыў па аб'ектыўнай прычыне пакінуў мяне»
Такія словы напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку вядомы на Верхнядзвіншчыне і ў Віцебскай вобласці краязнаўца і паэт Антон Бубала пасля суда над ім. І прыцягнуў: “Таму я пакідаю сябрыну без сваіх ілюстрацый. Між намі застаюцца перагукі, ды ёсць магчымасць, хоць і віртуальна, сяброўскія паціснуць моцна рукі ды вымавіць: "Трымайцеся! Нармальна!"
FIDH: "Абвінавачванні ў бок Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага і яго калегаў з "Вясны" грунтуюцца на хлусні"
Трое кіраўнікоў беларускай праваабарончай арганізацыі "Вясна" знаходзяцца ў зняволенні па фіктыўнай справе, ім пагражае ад 9 да 12 гадоў пазбаўлення волі. Суд Ленінскага раёна г. Мінска вынесе вердыкт па іх справе 3 сакавіка 2023 года. Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) тлумачыць, чаму абвінавачванні супраць Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча з'яўляюцца сфабрыкаванымі.
Жонку полацкага актывіста СПБ затрымалі і асудзілі на 15 сутак
Святлану Стукаву, жонку актывіста Свабоднага Прафсаюзу Беларускага Віктара Стукава, затрымалі заўчора проста на працы. У райаддзеле міліцыі на яе склалі два адміністрацыйныя пратаколы – за нібыта несанкцыянаванае пікетаванне паводле арт 24.23 і за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў паводле ч.2 арт. 19.11. Праўда, вінаватасць жанчыны ў пікетаванні міліцыянты не спадзяваліся давесці, і таму ў суд трапіў толькі адзін пратакол. На думку Віктара Стукава, абвінавачанне жонкі ў распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў беспадстаўнае, і міліцэйскі пераслед ён лічыць помстай за актыўнасць у недзяржаўным прафсаюзе і за выразную грамадзянскую пазіцыю.
Пракурор папярэдзіў кантынгент ЛПП аб недапушчальнасці ўжывання наркотыкаў і алкаголю
Начальнік аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства органамі крымінальна-выканаўчай сістэмы і прымусовага выканання Васіль Пашкоўскі прыняў удзел у прафілактычным мерапрыемстве ў лячэбна-працоўным прафілакторыі № 4 у Віцебску. На сустрэчы прысутнічалі крыху больш за сто часова былых алкаголікаў і наркаманаў.
Галоўны ідэолаг Віцебшчыны: як мага больш людзей уцягнуць у нашыя шэрагі
Пытанні развіцця партыйнага праўладнага руху і работу грамадскіх арганізацый абмеркавалі ў Віцебску на пасяджэнні так званай Каардынацыйнай рады грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый вобласці.
Беларусы Варшавы зладзяць акцыю ў падтрымку палітвязняў Статкевіча і Севярынца
Яна рыхтуецца у Варшаве, пад час якой удзельнікі выкажуць падтрымку палітзняволеным палітыкам Мікалаю Статкевічу і Паўлу Севярынцу.
«Віцебскае папаўненне» спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў
На працягу лютага ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў былі дададзены больш як дзясятак розных інфармацыйных рэсурсаў, якія маюць дачыненне да Віцебшчыны – яны або створаны ў Віцебскай вобласці, або мясцовыя суды вынеслі пастановы папаўненне спісу.
Кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі параўнаў беларусаў, што з’ехалі за мяжу, з «паліцаямі» і «здраднікамі»
Ураджэнец Шаркаўшчынскага раёну Ігар Сергяенка прыязджаў днямі на малую радзіму, дзе выступаў перад так званым раённым актывам – чыноўнікамі і прадстаўнікамі праўладных грамадскіх структур. Кіраўнік адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі – а гэтую пасаду спадар Сергяенка займае са снежня 2019г., прыйшоўшы туды з органаў КДБ – распавядаў землякам пра варожае атачэнне Беларусі і пра ўнутраных ворагаў, якія «могуць зрабіць чарговыя спробы дэстабілізаваць сітуацыю ў краіне падчас выбараў у 2024 годзе».