“Адзін туалет на ўсіх”. Ці навядуць парадак на возеры ў Сакольніках?..
Вадаём у Сакольніках пад Віцебскам – адно з афіцыйна дазволеных для купаньня і адпачынку месцаў. Але як тут купацца, калі людзі сікаюць проста ў ваду? Бо адзіны на “возеры” біятуалет знаходзіцца каля аўтастаянкі – за 300 мэтраў ад галоўнага пляжу, і туды ніхто ня ходзіць…
Ізноў пра пацукоў: што зьмянілася на Маскоўскім, 41 пасьля нашай публікацыі
Анічога не зьмянілася. Прынамсі – да лепшага. Жыхары сьцьвярджаюць, што пацукоў стала яшчэ больш. А ў сьпёку дадаліся і блохі. Падвал заліты вадой, а лямпачкі як перагаралі праз дзень пасьля замены, так і перагараюць. Цемра, смурод і – абыякавасьць камунальнікаў. Як тут жыць?..
Абласны суд разгледзеў скаргу відэаблогера Сяргея Сікоры зь Віцебску
Былы электраманцёр Віцебскага мясакамбінату спрабаваў 17 чэрвеня адмяніць рашэньне суду Першамайскага раёну, які абавязаў яго публічна выбачыцца перад супрацоўнікамі рэжымнага аддзелу прадпрыемства. Адмяніць рашэньне не атрымалася – аблсуд пакінуў прысуд у сіле.
“Адамаўскі фэст – 2019”: птушкі, музыка і зоркі над сядзібай…
Пяты “Адамаўскі фэст” упершыню прайшоў у сядзібе знакамітага батаніка Ўладзімера Адамава ў Вялікіх Лётцах. Гаспадаром сядзібы стаў сёлета прадпрымальнік і культурны дзеяч Максім Жукаў. Імпрэза пачалася пешай вандроўкай і скончылася канцэртам. Прайсьціся пехатою наважыліся нямногія, ахвочых паслухаць канцэрт сабралася значна больш.
Жыхары полацкіх Кароўнікаў – уладам: Ня будзе аптэкі – ня пойдзем на выбары…
У Полацку 13 чэрвеня адбылася сустрэча прадстаўнікоў мясцовай улады з жыхарамі мікрараёну Кароўнікі. Раней у калектыўным звароце палачане прасілі адкрыць у раёне хоць адзін аптэчны шапік. Але кіраўніцтва гораду спаслалася на нарматывы і ўжо выкананы плян ды адмовіла жыхарам у просьбе.
У Віцебску пачаўся суд над падлеткамі, якіх вінавацяць у збыце наркотыкаў
Траіх навучэнцаў віцебскіх каледжаў затрымалі 17 студзеня 2019 году пры закладцы схованкі з забароненым рэчывам. Дваім на той момант ня споўнілася 18 гадоў. Дзяўчыне і двум хлопцам інкрымінуюць злачынствы, прадугледжаныя часткамі 1 і 3 артыкулу 328 КК РБ. Ім пагражае да 12 гадоў пазбаўленьня волі.
Барыс Хамайда і Сяргей Каваленка атрымалі мэдалі да 100-годзьдзя БНР
Мэдаль да 100-годзьдзя БНР уручаецца за пажыцьцёвыя заслугі ў працы дзеля зьдзяйсьненьня ідэалаў Акту 25 сакавіка 1918 году, у тым ліку – за барацьбу за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі. 13 чэрвеня гэтую ганаровую ўзнагароду атрымалі віцябляне Барыс Хамайда і Сяргей Каваленка.
Праваабаронцу перарэзалі тармазны шлянг у машыне – вядзецца праверка
Пра здарэньне праваабаронца Павал Левінаў паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. Ён не выключае, што гэта быў замах на ягонае жыцьцё. Вядзецца праверка, паведамляе Радыё Свабода.
Абласны суд не адмяніў штрафы віцебскім журналістам
Журналісты Алена Шабуня і Вячаслаў Лазараў абскардзілі 12 чэрвеня ў Віцебскім аблсудзе пастановы Наваполацкага суду, які аштрафаваў іх на 25 базавых велічынь кожнага за незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ (ч.2 арт. 22.9 КаАП). Судзьдзя Сьвятлана Іванова скаргі журналістаў не задаволіла і пакінула прысуды ў сіле.
Віцебскія арганізацыі атрымалі магчымасьць ажыцьцявіць свае адукацыйныя праекты
Напрыканцы траўня ў Менскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Раў адбылася стартавая сустрэча для пераможцаў конкурсу міні-праектаў і праграмы “Гарады і арганізацыі – навучэнцы”.